Get Mystery Box with random crypto!

Аляксандра Гушча, дызайнерка, удзельніца жаночых маршаў і марш | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Аляксандра Гушча, дызайнерка, удзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з інваліднасцю 2020 года, запусціла #ArtOborona арт-ініцыятыву ў падтрымку Украіны.

Ідэя простая: усе, хто ахвяруе любую суму на падтрымку Украіны, атрымаюць паштоўкі, створаныя самой Аляксандрай, а таксама Лізаветай Ганчаровай, Ганнай Суслінай і іншымі мастачкамі.

Вы самастойна вырашаеце, якую ўкраінскую ініцыятыву падтрымаць (калі не ведаеце — запытайцеся пра спіс у каманды праекта). Калі ахвяруеце $10 ці больш — можна выбраць і паштоўку, якую вам дашлюць.

Падрабязней, як гэта працуе?

А калі вы мастак/-чка і хочаце далучыцца сваёй паштоўкай да праекта, пішыце ў дырэкт камандзе.

#BelarusWithUkraine