Get Mystery Box with random crypto!

#рэзідэнцыя Green Heritage Story, #Швецыя Для каго: прафесійн | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя Green Heritage Story, #Швецыя

Для каго: прафесійныя #мастакі ўсіх дысцыплін.

Мэта праграмы палягае ў тым, каб мастакі стваралі новыя віды гісторый пра біялагічную спадчыну рэгіёна.

Рэзідэнтам прапаноўваюць распрацаваць сваю інтэрпрэтацыю тэмы «Гісторыя зялёнай спадчыны» і прэзентаваць вынікі ў сярэдзіне верасня на фестывалі.

Асобная ўвага надаецца інтэрактыўным праектам з удзелам гледачоў.

Умовы:
-
бясплатнае пражыванне,
- выдаткі на транспарт,
- суткавыя 20 EUR/дзень,
- 420 EUR на вытворчасць.

Што падрыхтаваць:
- кантактная інф.,
- апісанне сваёй творчай сферы,
- матывацыя,
- спасылкі на сацсеткі/CV

Калі: 20 жніўня-17 верасня
Ддл: 15 траўня
Падрабязней