Get Mystery Box with random crypto!

#прэмія Giga-Hertz за электронную музыку і гукавое мастацтва, | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#прэмія Giga-Hertz за электронную музыку і гукавое мастацтва, #Германія

Для каго: #музыканты, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры любога ўзросту.

Катэгорыі:
- кампазіцыя для жывой электронікі
- кампазіцыя з фіксаванымі носьбітамі
- змяшаная музыка
- аўдыёвізуальная кампазіцыя
- канцэртная інсталяцыя
- трансмедыйная кампазіцыя
- эксперыментальнае гукавое выкананне
- міждысцыплінарнае выступленне (з адпаведнай музыкай або гукавымі кампанентамі)

Праекты павінны быць не старэйшыя за 5 год.

Прэмія ўключае #грант, з дапамогай якога можна будзе рэалізаваць ваш праект.

Пераможца атрымае:
- 2 000 EUR+да 3 000 EUR на вытворчасць,
- кампенсацыя праезду, пражывання і харчавання.

У выпадку перамогі будзе неабходна прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання ў межах фестываля Giga-Hertz Award.

Што падрыхтаваць:
-
кароткая біяграфія,
- партрэтнае фота мастака,
- апісанне працы,
- сінапсіс новай працы+тэх.інф.

Ддл: 20 траўня
Падаць заяўку

#фестываль #гук #музыка