Get Mystery Box with random crypto!

#стыпендыя ад Форума Эйнштэйна і Фонда Вітэнштэйна Для каго: | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#стыпендыя ад Форума Эйнштэйна і Фонда Вітэнштэйна

Для каго: #даследчыкі да 35 год з вышэйшай адукацыяй у сферы гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навук, якія акрамя сваёй сферы хочуць развівацца ў іншых накірунках і адкрытыя для міждысцыплінарных падыходаў.

Неабходна прапанаваць праект, які знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, але завяршыцца падчас праграмы.

Пасля стажыроўкі стыпендыяту неабходна прэзентаваць праект на публічнай лекцыі.

Важна: гэта прапанова не для тых, хто хоча скончыць дысертацыю. Праект павінен адрознівацца ад вашых папярэдніх прац.

Чакаецца, што кандыдат будзе пражываць падчас стажыроўкі ў Капуце, #Германія.

Што прапануюць:
- пражыванне 5-6 месяцаў у катэджы,
- стыпендыя 10 000 EUR,
- кампенсацыя транспартных выдаткаў.

Што падрыхтаваць:
- CV,
- праектную прапанову,
- 2 рэкамендацыйныя лісты.

Ддл: 15 траўня.
Падрабязней
#міждысцыплінарныя_праекты #даследванні