Get Mystery Box with random crypto!

Адкрыты #конкурс_праектаў ад IFCD - Міжнароднага фонда культур | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Адкрыты #конкурс_праектаў ад IFCD - Міжнароднага фонда культурнай разнастайнасці ад ЮНЕСКА

Выдатная навіна пад канец тыдня: вяртаецца штогадовы конкурс #грант'аў, які інвестуе ў праекты, што прыводзяць да структурных змен праз:

⁃ увядзенне і/або распрацоўку палітыкі і стратэгій, якія аказваюць непасрэдны ўплыў на стварэнне, вытворчасць, распаўсюджванне і доступ да разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення, уключаючы культурныя тавары, паслугі і дзейнасць;
⁃ умацаванне патэнцыялу дзяржсектара і НДА, неабходнага дзеля падтрымкі мясцовых і рэгіянальных культурных індустрый і рынкаў.

Хто можа падаць заяўку:
⁃ Дзяржаўныя органы і ўстановы,
⁃ Няўрадавыя арганізацыі (НДА),
⁃ Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі (МНДА),

Умова па геаграфіі рэалізацыі праектаў (і рэгістрацыі аплікантаў): краіны, якія развіваюцца, удзельніцы Канвенцыі 2005 г.

Сума фінансавання: 100 000 USD
Тэрмін рэалізацыі: ад 12 да 24 мес.

Ддл: 15 чэрвеня (12:00 CET)

Падрабязнасці і падача заяўкі - праз платформу IFCD.