Get Mystery Box with random crypto!

Аматарам Азіі: #стыпендыя ў Цэнтры азіяцкай культуры ACC Для | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Аматарам Азіі: #стыпендыя ў Цэнтры азіяцкай культуры ACC

Для каго:
- дасведчаныя #даследчыкі (PhD і 10+ год досведу працы/кар’ера ў 5+ год пасля пасады дацэнта ў коледжы);
- даследчыкі-пачаткоўцы, у якіх ёсць больш за 5 акадэмічных вынікаў з 2017 г.

Можна навучацца па-ангельску.

Арганізатары чакаюць зацікаўленых даследчыкаў, якія дапамогуць паглядзець на Азію па-новаму і прасоўваць яе культуру.

Накірункі даследванняў:
- гісторыя Азіі,
- ежа, адзенне і жыллё ў Азіі,
- азіяцкія фестывалі і рытуалы,
- міграцыя і перасяленне ў Азіі,
- мастацтва і сімвалы Азіі.

Перавага надаецца тэмам, якія звязаныя з наваколлем і гарадской прасторай.

Што прапануюць:
- #грант ~2 600 EUR для дасведчаных даследчыкаў і ~1 700 EUR для пачаткоўцаў,
- пражыванне+кабінет,
- авіяквіткі.

Што падрыхтаваць:
- заяўку,
- пісьмо з рэкамендацыямі,
- дакументы аб адукацыі і кар’еры, асабістыя дакументы.

Тэрміны: ад 2 да 3 месяцаў у перыяд з чэрвеня па кастрычнік 2022.
Ддл: 13 траўня.
Падрабязней