Get Mystery Box with random crypto!

Падборка конкурсаў для ілюстратараў і дызайнераў Model Youn | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Падборка конкурсаў для ілюстратараў і дызайнераў

Model Young Package - конкурс упакоўкі будучыні з паперы, картона і літаламінаванай упакоўкі.
Для каго: #мастакі і #дызайнеры 15+ з усяго свету. Есць катэгорыі для навучэнцаў праф. устаноў і для студэнтаў.
Пераможны фонд складае 7 300 EUR, акрамя таго, за першае месца абяцаюць стажыроўку ў Інавацыйным цэнтры Model Group.
Ддл: 11 траўня.
Падрабязней

#прэмія Campostela за кнігі з малюнкамі для дзяцей і моладзі.
Для каго: #ілюстратары, #аўтары, #пісьменнікі.
Неабходна прадставіць 5 асобнікаў тэксту, 3 арыгінальныя ілюстрацыі, 5 каляровых фотакопій, гатовы макет праекта.
Прыз за перамогу 9 000 EUR. Праца будзе апублікавана арганізатарамі на некалькіх мовах.
Ддл: 13 траўня.
Падрабязней

Яшчэ адзін конкурс кніжнай ілюстрацыі «Вобраз кнігі». Ёсць 9 катэгорый. Можна заяўляць як апублікаваныя, так і неапублікаваныя працы.
Ддл: 25 траўня.
Падрабязней

Трыенале сцэнічнага плакату. Прымаюцца працы, створаныя ў перыяд з 30 траўня 2019 года па 30 красавіка 2022.
Для каго: #мастакі, #ілюстратары, #дызайнеры
Катэгорыі
Друкаваныя плакаты для культурных мерапрыемстваў
Плакаты на пэўную тэму.
Пераможцаў узнагародзяць памятнымі прызамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць бясплатны каталог.
Ддл: 15 траўня.
Падрабязней

#ілюстрацыя #кнігавыданне #плакат