Get Mystery Box with random crypto!

Калі хочацца збегчы на край зямлі, нават уяўна: #конкурс на ўд | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Калі хочацца збегчы на край зямлі, нават уяўна: #конкурс на ўдзел у Міжнародным фотафестывалі DongGang (Паўднёвая #Карэя)

20-е выданне фотафестываля адбудзецца 22 ліпеня па 9 кастрычніка ў Ёнволе.

Для каго:
#фатографы, #фотамастакі - індывідуальна або калектывам.

Тэма: «Эўрыка: Новае адкрыццё».

«Нашы сны заўсёды няпоўныя. Гэта ключ, які адкрывае дзверы ў новую будучыню, абазначаюць бясконцыя магчымасці. Сны вядуць да розных невербальных перажыванняў і запоўняюць пустэчу нашага жыцця ўспамінамі і эмоцыямі так, што з нашай некантраляванай псіхікі вырываецца моцны інтэлектуальны выбух. Гэта момант Эўрыкі, момант свежых адкрыццяў і новых сувязяў.»


Для ўдзелу ў гадавой выставе будуць адабраныя 20 мастакоў, прычым адзін чалавек або каманда атрымаюць званне «Творца года", атрымаюць персанальную выставу ў DIPF (аплочаюцца друк + перасылка альбо адпаведныя прэзентацыйныя матэрыялы) і атрымае права на падарожжа і жыллё для ўдзелу ў адкрыцці.

Ддл: 20 траўня

Падрабязнасці