Get Mystery Box with random crypto!

Штогадовая #прэмія журналістскіх дакументальных фільмаў і падк | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Штогадовая #прэмія журналістскіх дакументальных фільмаў і падкастаў DIG Awards

Для каго: #журналісты, #прадзюсары, #рэжысёры, #кінематаграфісты

Узнагароды вызнаюць выбітныя дасягненні ў журналістыцы і заахвочваюць працу рэпарцёраў, якія выкарыстоўваюць відэа і аўдыё для раследвання бягучых сацыяльных, эканамічных, тэхналагічных, экалагічных і палітычных праблем.

Узнагароды будуць уручаны падчас фестываля і канферэнцыі, якія адбудуцца 22-25 верасня ў Мадэне, #Італія.

Ёсць 3 катэгорыі.

#відэа - раследванні і рэпартажы.
Ёсць унёсак 15 EUR.
Падаць заяўку

#аўдыё - #падкаст, аўдыёдрама, радыёперадача, якія закранаюць актуальныя міжнародныя гістрыі і выкарыстоўваюць даследчы падыход.
Падаць заяўку

Для ўдзельнікаў у гэтых 2 катэгорыях арганізатары аплочваюць пражыванне ў гатэлі і рэзервуюць 2 месцы на цырымоніі.
Ддл: 1 чэрвеня.

DIG Pitch - даследчыя/рэпартажныя відэапраекты на стадыі распрацоўкі, якія арыентаваныя на пытанні міжнароднай значнасці. Арганізатары прапануюць ментарскую сесію, каб палегыць працэс прэзентацыі.
Пераможца ў катэгорыі атрымае 15 000 EUR на далейшае рызвіццё праекта.
Ддл: 1 ліпеня.
Падаць заяўку

Кожная праца павінна суправаджацца субтытрамі на анг. мове.
Падрабязней