Get Mystery Box with random crypto!

Праграма рэзідэнцый Spazju Kreattiv Для каго: #мастакі Рэзі | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Праграма рэзідэнцый Spazju Kreattiv

Для каго: #мастакі

Рэзідэнцыі звязаныя са стратэгічным бачаннем Spazju Kreattiv па развіцці культурнага і творчага жыцця на Мальце.

Можна падавацца на 1 з прапанаваных рэзідэнцый.

У супрацоўніцтве з Культурным агенцтвам Валлетты на Мальце

Перавага надаецца праектам, якія звязаныя з дызайнам, інавацыямі ў рамёствах, пераадольваннем культурнага разрыву, культурным прадпрымальніцтвам, дызайнам і тэхналогіямі прадуктаў харчавання, сацыяльным дабрабытам, урбаністыкай.

На Гоца - выспе-пабраціме Мальты ў сельскай мясцовасці

Праекты павінны ўлічваць традыцыі выспы, даследваць магчымасці для культ. і творчых адкрыццяў.

У 2 рэзідэнцыях магчымы ўдзел 2 чалавек у праекце, калі абгрунтаваць.

Прапануюць:
- пражыванне,
- трансфер ў аэрапорт,
- суткавыя,
- фін.дапамога на праект,
- праф. падтрымка ў распрацоўцы праекта,
- прасоўванне.

Працягласць: ад 3 да 4 тыдняў для праектаў, якія будуць рэалізаваныя са студзня па снежань 2023
Ддл: 18 траўня
Падрабязней
#рэзідэнцыя