Get Mystery Box with random crypto!

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя LIBRA закліка | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя LIBRA заклікаюць беларускіх мастакоў дапоўніць сваімі творамі выставачны праект «Шагал. La Bible».

Выстава адкрыецца з 10 чэрвеня ў Мінску. У складзе экспазіцыі:
– 64 літаграфіі Марка Шагала, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету і над якімі мастак працаваў цягам двух дзесяцігоддзяў свайго жыцця;
- 24 работы з серыі "Вокны Іерусаліма», якія з'яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.

Калі вам падаецца, што вашыя працы змогуць гарманічна дапоўніць экспазіцыю, абавязкова прапануйце іх на выставу.

Запрашаюцца беларускія творцы: #мастакі, #графікі, #скульптары.

Неабходна даслаць: фота максімум 5 вашых прац + іх апісанне на opencall @ libra-gallery.com з пазнакай “Для выставы “Шагал. La Bible”».⠀

Ддл: 15 траўня ўключна. Вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 31 траўня.

Крыніца з падрабязнасцямі аб удзеле

#Беларусь #візуальныя_мастацтвы