Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2023-07-09 15:12:27
Пратэстанцкі пастар на ровары едзе 1000 км уздоўж беларускай мяжы ў падтрымку палітзняволеных. Ён заклікае дапамагчы прынамсі адной канкрэтнай сям'і.

Беларус Тарас Цялькоўскі, пастар пратэстанцкай царквы, сёння вырушыў у 40-гадзіннае падарожжа праз Латвію, Літву і Польшчу ўздоўж заходняй мяжы Беларусі. Ён прысвяціў свой марафон сям'і палітзняволенага, асуджанага на 6 гадоў. Ягоная жонка з дзвума малымі дзецьмі цяпер у Польшчы, і ёй патрэбна фінансавая дапамога.

– Наўрадці хлопец, які едзе на ровары, памяняе лёс людзей, якія цяпер сядзяць у турмах. Але для мяне правільна зараз праяўляць салідарнасць і спачуванне да сваякоў палітзняволеных і да саміх палітзняволеных, – казаў пастар @mostmediaio.
1.6K viewsedited  12:12
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 14:27:00
Беларускі брамнік падпісаў кантракт з клубам НХЛ на $925 тысяч у год. Хакеіста абралі на драфце ў 2021 годзе.

Дамову на тры гады з клубам «Філадэльфія Флаерз» падпісаў Аляксей Коласаў. У мінулым сезоне Кантынентальнай хакельнай лігі ён гуляў за мінскае "Дынама".

У гэтым годзе на драфце НХЛ – мерапрыемстве, дзе маладых хакеістаў разбіраюць прэстыжныя клубы, каб у перспектыве ўзяць у склад каманды – абралі ажно шэсць беларускіх хакеістаў. Ім можна пажадаць такога ж поспеху.
760 viewsedited  11:27
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 13:52:03
Здымак з турэмнага душа памясцілі на арыенціроўку на Аляксандра Кабанава. Яго аб'явілі ў вышук за "садзейнічанне экстрэмістскай дзейнасці".

Пра гэта блогер і ад нядаўняга часу прэс-сакратар BELPOL напісаў у Фэйсбуку.

– Вось такія фоткі вісяць на стэндзе "Іх шукаюць". Сама фотка была зроблена у душавой турмы Магілёва, для пашпарта. Ну і рожа. Але хоць ведаю, у чым абвінавачваюць, – іранізуе Кабанаў.
765 viewsedited  10:52
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 13:14:51
Што кажуць літоўцы з памежных з Беларуссю вёсак пра НАТА? Ужо на наступным тыдні ў Вільні пачнецца саміт краін-удзельніц альянса.

– Мы пачуваемся ў бяспецы, таму што мы ў НАТА. Калі б Літва была адна, я б пачуваўся па-іншаму, – кажа 67-гадовы Эдвард з вёскі на памежжы. Больш тут: https://euroradio.fm/kali-b-ne-nato-bylo-b-yak-va-ukraine-litoucy-z-pamezhnykh-z-belarussyu-vyosak

А гэтая спасылка адкрыецца без VPN
1.3K viewsedited  10:14
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 12:36:55
Прэзідэнт Узбекістана можа ўладарыць да 2037 года. Там сёння праходзяць датэрміновыя выбары.

Дзейны кіраўнік краіны Шаўкат Мірзіёеў вырашыў датэрмінова перавыбрацца, бо палічыў, што Узбекістану патрэбны тэрміновыя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя перамены.

Але, як гэта бывае ў аўтарытарных краінах, істотных змен гэта не прадугледжвае. У канцы красавіка ён праз рэферэндум унёс змены ў Канстытуцыю, якія дазваляюць яму абнуліць папярэднія гады прэзідэнцтва і перавыбрацца на два тэрміна запар – аж да 2037 года.

Выбары ўжо прызнаны адбыўшыміся – яўка ў 11 гадзін раніцы склала 33%. Акрамя Мірзіёева ў іх удзельнічаюць яшчэ тры кандыдаты.
689 viewsedited  09:36
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 11:59:21
Паўгады калоніі за тое, што не прыйшоў у ваенкамат. Хлопца вылавілі ў Расіі і судзілі, калі ўжо споўнілася 28 гадоў.

Жыхар Лідскага раёна ў 2021 годзе атрымаў асабіста ў рукі у ваенкамаце позву. На медагляд не прыйшоў і з’ехаў у Расію. Але яго знайшлі.

“Саюзная” дзяржава выдала беларуса, і яго судзілі. Суд Лідскага раёна адправіў хлопца ў папраўчую калонію агульнага рэжыма на паўгады.
553 viewsedited  08:59
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 11:31:39
Польшча перакідвае 1000 вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі на мяжу з Беларуссю. Гэта аперацыя "Бяспечнае Падляшша".

– Гэта дэманстрацыя нашай гатоўнасці адказаць на спробы дэстабілізацыі каля мяжы нашай краіны, – тлумачцць міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак. На мінулым тыдні ён ужо адправіў на ўсход краіны дадатковыя 500 чалавек з падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам.

Такія такія намаганні Польшча прадпрымае, каб абараніць сябе ад лукашэнкаўскіх правакацый з мігрантамі. Амаль кожны дзень у польскіх пагранічнікаў ляцяць камяні, і кожны дзень з нашага боку ў Польшчу па-за пунктамі пропуску спрабуюць патрапіць дзясяткі грамадзянаў іншых краін.
1.0K views08:31
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 10:51:36
Чарговая перамога Арыны Сабаленка на Уімблдоне: яна ўжо ў 1/8 фінала! Яна згуляе з 20-й ракеткай свету, расіянкай Кацярынай Аляксандравай.

– Два гады таму я была вельмі шчаслівая, што змагла трапіць тут у другі тыдзень. З тых часоў я як бы больш паверыла ў сябе на турнірах Вялікага шлема. Гэта яшчэ адно свята, бо мы рыхтуемся да другога тыдня. Але мэта складаецца ў тым, каб зайсці так далёка, як толькі змагу. Таму проста спрабую заставацца засяроджанай, – кажа Сабаленка сваю перамогу, піша @tribuna_by.

Сама ж Сабаленка цяпер на 2-м месцы ў рэйтынгу WTA.
415 views07:51
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 10:36:04
Нараджаць і маліцца: такія каштоўнасці прапаведуе кіраўніца Саюза жанчын на Гомельшчыне. Яна ў турнэ па вёсках – там, як у савецкія часы, праводзяць гадзіны палітінфармацы.

– Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці сталі тым сэнсам, які сёння з'яўляецца часткай ідэалогіі беларускай дзяржавы, адным з важных кампанентаў абноўленай Канстытуцыі беларускага народа. Сям'я як асноўны элемент грамадства была, ёсць і застанецца захавальніцай традыцыйных каштоўнасцей, гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця краіны. Лічу , што дзве ключавыя функцыі сучаснай сям'і – рэпрадуктыўная і духоўна-маральная... – сказала ў Старой Беліцы дэпутатка і кіраўніца праўладнага Саюза жанчын Вікторыя Ладуцька.

Ладуцька паслядоўна ў сваіх выказваннях. Як заўважае "Флагшток", раней яна прапаноўвала замацаваць гетэрасексуальнасць у Канстытуцыі.
751 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 10:04:00
Камандзір "Азова" заявіў, што абаронцы Марыўпаля збіраюцца вярнуцца на фронт. Учора позна вечарам азоўцаў упершыню пасля вызвалення з палона прывіталі ў роднай краіне, у Львове. Туды ж прыехаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

– Я глыбока ўпэўнены, што армія – гэта камандная работа. І з сённяшняга дня мы разам з вамі працягнем барацьбу. Мы абавязкова яшчэ скажам сваё слова ў баі, – сказаў лідар "Азова" Дзяніс Пракапенка.
1.2K views07:04
Адкрыць / каментаваць