Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2023-07-10 16:48:00
Іх норавы: што агульнага ў саміту NATO і Дажынак?

Працягваем трымаць вас у курсе сусветных навін.

Чытаць тут: euroradio.fm/ikh-noravy-shto-agulnaga-u-samitu-nato-i-dazhynak

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
1.4K views13:48
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 16:22:07 11-12 ліпеня Уладзімір Зяленскі наведае Вільню. Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пацвердзіў удзел у саміце альянсу ўкраінскага прэзідэнта:

— Мы абновім нашы палітычныя сувязі. Прэзідэнт Зяленскі далучыцца да нас на інаўгурацыйным пасяджэнні Савета Украіна-NATO.

Як вядома, краіны NATO пакуль не гатовыя прыняць Украіну ў альянс, аднак яны возьмуць на сябе індывідуальныя абавязацельствы па дапамозе ёй.
1.7K viewsedited  13:22
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 15:57:08
Ці будзе абмяркоўвацца беларуская павестка на саміце NATO y Вільні? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае незалежная экспертка Роза Турарбекава.

Цалкам стрым тут:

383 viewsedited  12:57
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 15:26:14
Пачаўся суд над журналістам Паўлам Мажэйкам і адвакаткай Юліяй Юргілевіч. Іх абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

У зале суда палітвязні сталі спіной да прапагандыстаў, калі іх пачалі фатаграфаваць. На Юргілевіч — роба з надпісам "Карцар 2".
1.0K viewsedited  12:26
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 15:14:05 Яшчэ адну беларускую кампанію ўзламалі хакеры — і скралі адтуль кліенцкую базу. Гэтым разам у "Юркас", якая займаецца продажам дзвярэй.

Здабычай зламыснікаў сталі звесткі прыкладна на пяць тысяч чалавек. Ва ўліковых запісах змяшчаюцца імёны і прозвішчы, адрасы электроннай пошты, а таксама нумары тэлефонаў.

На мінулым тыдні стала вядома пра ўцечку баз даных інтэрнэт-крамаў buslik.by і "Востраў чысціні і густу".
410 viewsedited  12:14
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 14:58:01 У Бабруйскай калоніі скончыў жыццё самагубствам зняволены, а ў кобрынскай міліцыі — намначальніка крымінальнага вышуку. Пра два здарэнні распавядае MAYDAY TEAM.

- Вязень быў асуджаны на 10 гадоў за наркотыкі. Ён скочыў з 4-га паверха корпуса калоніі, які называцца "Тытанік", бо не вытрымаў умоваў, якія стварылі ахоўнікі. Адміністрацыя калоніі спрабуе схаваць гэтую смерць.

- Афіцэра Кобрынскага РАУС звалі Дзмітрый Дземчык. Па інфармацыі праваабаронцаў, ён удзельнічаў у палітычных рэпрэсіях пасля жніўня 2020 года. У міліцыянта засталіся чацвёра дзяцей.
838 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 14:40:02
Мінабароны Беларусі выдаткуе 52 тысячы рублёў на дзяржаўныя сцягі. @euroradio знайшло на сайце дзяржзакупак такі тэндар: 1800 сцягоў — для вуліц, і яшчэ 30 — для кабінетаў.

Цікава ў тэндары і тое, што з першага разу ён не адбыўся. Значыць, цяпер сцягі будуць закупляць у нейкай крыніцы, называць якую не абавязкова.

А і праўда, чаго б не даць "каму трэба" зарабіць на чырвона-зялёным "патрыятызме"?
1.2K views11:40
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 14:21:01
Лукашэнка чарговы раз сеў у лужыну. Ён хацеў паказаць, як крута разбіраецца ў прамысловасці, і накіраваў чыноўнікаў па дэталі на закрыты завод-банкрут.

"Калі мы 16 тысяч можам прадаць сёння, а ён [Магілёўліфтмаш. — Еўрарадыё] можа вырабіць толькі 14 [тысяч] — ну дзве тысячы трэба памерці, але вырабіць. Няхай бы ён рабіў астатнія дэталі, а недзе гнуць, паяць і варыць — ну "Строммаш" ці яшчэ нешта", — павучае ён 10 ліпеня.

Але "Строммаш" ужо не будзе нічога гнуць, паяць і варыць. Завод — банкрут, за даўгі яго маёмасць выстаўленая на продаж. Ліквідацыя мусіць завяршыцца да 1 кастрычніка.
1.4K views11:21
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 14:01:17 Моладзь не ведае, хто такі Вольскі. Гэта норма? Стрым з кіраўніком Рады культуры Сяргеем Будкіным.

Якімі праектамі сёння займаецца Рада культуры? Што найперш у прыярытэце, а каму, наадварот, адмаўляюць у падтрымцы? Як захаваць увагу беларусаў да свайго — і ці ёсць яшчэ шансы ў "дыназаўраў айчыннага року"?

Стрым тут, глядзіце да задавайце пытанні:

258 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 13:38:02
Крэмль запусціў у інфапрастору навіну пра тое, што Пуцін сустракаўся з Прыгожыным. Спярша праз французскую газету Libération, якая спасылаецца на "крыніцы ў заходняй разведцы". А цяпер і афіцыйна — праз прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова.

Па яго словах, сустрэча адбылася 29 чэрвеня, праз 5 дзён пасля мяцяжу. Яна нібыта доўжылася каля трох гадзінаў. Акрамя Прыгожына, у ёй удзельнічалі камандзіры атрадаў ПВК, "усяго было 35 чалавек".

Пуцін нібыта даў сваю ацэнку падзеям і прапанаваў наймітам "варыянты працаўладкавання".

Зразумела, з якімі мэтамі робіцца гэты ўкід. Быццам бы Пуцін нічога не спужаўся, паглядзеў сваім учорашнім ворагам у твары і сам усё разруліў.
881 views10:38
Адкрыць / каментаваць