Get Mystery Box with random crypto!

Крэмль запусціў у інфапрастору навіну пра тое, што Пуцін сустр | Еўрарадыё | Еврорадио

Крэмль запусціў у інфапрастору навіну пра тое, што Пуцін сустракаўся з Прыгожыным. Спярша праз французскую газету Libération, якая спасылаецца на "крыніцы ў заходняй разведцы". А цяпер і афіцыйна — праз прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова.

Па яго словах, сустрэча адбылася 29 чэрвеня, праз 5 дзён пасля мяцяжу. Яна нібыта доўжылася каля трох гадзінаў. Акрамя Прыгожына, у ёй удзельнічалі камандзіры атрадаў ПВК, "усяго было 35 чалавек".

Пуцін нібыта даў сваю ацэнку падзеям і прапанаваў наймітам "варыянты працаўладкавання".

Зразумела, з якімі мэтамі робіцца гэты ўкід. Быццам бы Пуцін нічога не спужаўся, паглядзеў сваім учорашнім ворагам у твары і сам усё разруліў.