Get Mystery Box with random crypto!

Пакістанец, праз якога літоўцы на 30 гадзінаў закрывалі пункт | Еўрарадыё | Еврорадио

Пакістанец, праз якога літоўцы на 30 гадзінаў закрывалі пункт пропуску "Мядзінінкай", папрасіў прытулку ў Беларусі. Пасля таго, як Літва адмовілася прапускаць яго ў ЕС па падробленым пашпарце, Беларусь усё ж вымушаная была прыняць яго назад.

"Грамадзянін Пакістана вымушаны быў папрасіць у нас працэдуру доступу да статусу бежанца ці дадатковай абароны, што і было зроблена. Цяпер хадайніцтва знаходзіцца ў органах унутраных спраў для разгляду ва ўстаноўленым парадку", — распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Той выпадак, калі рэжым быў вымушаны сам несці адказнасць за мігранта, якога са зразумелымі мэтамі запрасіў у Беларусь.