Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2023-07-07 11:42:43
Каго глядзець і слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на дзень (час пазначаны мінскі):

12:00 – бла-бла-шоў "Чык-чырык" – галоўныя падзеі вачамі твітарскіх;

13:00 – журналіст Віталь Цыганкоў;

14:15 – палітык і блогер Аляксандр Кныровіч;

15:00 – прадстаўніца Каардынацыйнай Рады Паліна Бродзік і літаратар Алесь Плотка;

17:00 – Рубэн Меграбян, эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі.
1.0K views08:42
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 11:06:18
Сёння дзень народзінаў Янкі Купалы! Тры факты, чаму ён – наша ўсё.

Яго нацыянальна-патрыятычныя творы не губляюць актуальнасці праз сто гадоў і, безумоўна, Купала – адзін з самых таленавіных беларускіх паэтаў.

Чаму Янка Купала – наша ўсё, і чаму яго смерць дасюль выглядае падазрона, @euroradio распавядае даследчык беларускай літаратуры, выкладчык, драматург і сцэнарыст Васіль Дранько-Майсюк:

https://euroradio.fm/pakazau-khto-taki-belarus-try-fakty-chamu-yanka-kupala-nasha-usyo

Спасылка, якая адкрыецца без ВПН.
1.4K views08:06
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 10:31:18
Колькі беларусаў жыве цяпер у Літве? Да 60 тысяч, але грамадзян Беларусі часцей не пускаюць у краіну праз падазрэнні ў службаў бяспекі.

– Грамадзянам Расіі выдадзена да 8 тысяч відаў на жыхарства ў Літве і візаў з пачатку вайны да сённяшняга дня. У выпадку з грамадзянамі Беларусі – іх каля 60 тысяч, – цытуе @rudelfi кіраўніцу Дэпартамена Эвеліну Гудзінскайтэ.

Што праўда, гэта лічба вельмі ўмоўная, бо немагчыма адсачыць, ці засталіся ў Літве гэтыя людзі, ці з'ехалі ў іншыя краіны Еўрасаюза.

Але падобныя дадзеныя ў парламентскага камітэта па нацбяспецы і абароне: 55 тысяч беларусаў і меней за 20 тысяч расіян. Гэта турбуе Літву, бо сярод гэтых людзей могуць быць супрацоўнікі спецслужбаў. Так пасля праверкі на мяжы ў Літву за паўгады па розных прычынах не пусцілі 800 грамадзян Беларусі і 150 грамадзян Расіі.
1.7K viewsedited  07:31
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 10:07:01
З пачатку вайны ў Беларусь прыехала больш за 105 тысяч украінцаў. Такую лічбу называе Дзяржпагранкамітэт.

Толькі ў гэтым годзе з Украіны прыбыла больш за 30 тысяч грамадзян Украіны. Большасць з іх патрапіла ў нашу краіну праз Польшчу – 22 тысячы чалавек. Астатнія – праз Літву і Латвію.

У мінулым годзе яшчэ прыяжджалі праз беларуска-украінскую мяжу. Там зарэгістравалі амаль 16 тысяч украінцаў.

Некаторым украінцам лукашэнкаўскія ўлады не даюць спакойна жыць. Напрыклад, нядаўна затрымалі ўкранку, якая ў сацсетках расказвала праўду пра вайну Расіі супраць Украіны.
1.8K viewsedited  07:07
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 09:48:10
За інтымныя відэа 19-гадовай жыхарцы Магілёўшчыны пагражаюць турмой на 13 гадоў. Мясцовыя "супрацоўнікі ў сферы нораваў", як яны самі пра сябе кажуць, рапартуюць, што выкрылі порнастудыю з адзінай актрысай.

А выглядала гэтая порнастудыя так. Дзяўчына сама сябе здымала на відэа, і праз тэлеграм дасылала ролікі зацікаўленым. За грошы. Кошт аднаго гарачага роліка – ад 30 да 100 рублёў. Рэкламавала яна сябе нюдсамі на старонках у сацсетках.

Увогуле сёння шмат хто так робіць. Абсалютна легальна працуюць сэрвісы для аказання такіх паслуг. Але ў беларускіх міліцыянтаў іншае разуменне маралі.
2.0K viewsedited  06:48
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 09:11:25 Колькасць пацярпеўшых у Львовн павялічылася: загінула 10 чалавек. Паранены 42 чалавекі, сярод іх тры дзіцёнка. Па словах мэра Львова Андрія Садового, на гэтым выратавальна-пошукавая аперацыя завершана.
691 views06:11
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 08:46:53
Журналіст ВВС запытаў Лукашэнку пра палітзняволеных. А той адказаў, што ў Беларусі няма палітзняволеных.

Рэдактар ВВС Сціў Розэнберг, які ўжо браў вельмі вострае інтвэрвью ў Лукашэнкі ў 2021–м і пытаўся пра пратэсты і рэпрэсіі, зноў спрачаўся з ім – ужо на ягонай прэс-канферэнцыі. Журналіст паставіў пытанне наконт Марыі Калеснікавай.

– На працягу некалькіх месяцаў яе сваякам і адвакатам адмаўлялі ў доступе да яе ў турме. Чаму?

– Мне нічога пра гэта не вядома, – сцвярджае Лукашэнка.

– Апошні раз, калі я браў у вас інтэрв'ю восенню 2021 года, у Беларусі было 873 палітвязні. Цяпер іх 1500.

– У нашым крымінальным кодэксе няма артыкула за палітычныя злачынствы.

– Адсутнасць артыкула аб палітычных злачынствах не азначае адсутнасці палітвязняў.

– Зняволеныя не могуць быць палітвязнямі, калі няма артыкула. Як яны могуць быць? – упарціўся Лукашэнка.

А пра Віктара Бабарыку ён сказаў, што той “ці то шые, ці ў кацельнай топіць”.
1.2K viewsedited  05:46
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 08:19:14
Твітар пагражае Цукербергу судом. За тое, што зрабіў падобную сацсетку.

«Канкурэнцыя – гэта добра, але падман – не», – напісаў уладальнік Ілан Маск у Твітары пра новую сацсетку Threads. А юрыст кампаніі накіраваў кампаніі Meta, якаятаксама валодае Інстаграмам і Фэйсбукам, прэтензію. Ён лічыць, што Марк Цукерберг займаецца «сістэматычным, зламысным і незаконным прысваеннем камерцыйных таямніц і іншай інтэлектуальнай уласнасці Twitter» пры стварэнні сеткі Threads.

Meta усё адмаўляе, хоць яе сацсетка сапраўды выглядае, як копія твітара.
302 viewsedited  05:19
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 22:22:01 Важныя падзеі чацвярга, 6 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:06 Ці шкадуе Лукашэнка, што ўвязаўся ў гісторыю з “вагнераўцамі”?

10:49 Навіны спорту

12:29 "Паляванне на мяне было як у кіно": як выжыць у маленькім горадзе ў разгар рэпрэсій

18:55 Навіны шоу-бізу

21:21 Долар вышэй за тры рублі — і гэта яшчэ не канец
1.4K views19:22
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 22:00:12
Новая праца дызайнера і мастака Уладзіміра Цэслера.

Як вам?
688 views19:00
Адкрыць / каментаваць