Get Mystery Box with random crypto!

За інтымныя відэа 19-гадовай жыхарцы Магілёўшчыны пагражаюць т | Еўрарадыё | Еврорадио

За інтымныя відэа 19-гадовай жыхарцы Магілёўшчыны пагражаюць турмой на 13 гадоў. Мясцовыя "супрацоўнікі ў сферы нораваў", як яны самі пра сябе кажуць, рапартуюць, што выкрылі порнастудыю з адзінай актрысай.

А выглядала гэтая порнастудыя так. Дзяўчына сама сябе здымала на відэа, і праз тэлеграм дасылала ролікі зацікаўленым. За грошы. Кошт аднаго гарачага роліка – ад 30 да 100 рублёў. Рэкламавала яна сябе нюдсамі на старонках у сацсетках.

Увогуле сёння шмат хто так робіць. Абсалютна легальна працуюць сэрвісы для аказання такіх паслуг. Але ў беларускіх міліцыянтаў іншае разуменне маралі.