Get Mystery Box with random crypto!

З пачатку вайны ў Беларусь прыехала больш за 105 тысяч украінц | Еўрарадыё | Еврорадио

З пачатку вайны ў Беларусь прыехала больш за 105 тысяч украінцаў. Такую лічбу называе Дзяржпагранкамітэт.

Толькі ў гэтым годзе з Украіны прыбыла больш за 30 тысяч грамадзян Украіны. Большасць з іх патрапіла ў нашу краіну праз Польшчу – 22 тысячы чалавек. Астатнія – праз Літву і Латвію.

У мінулым годзе яшчэ прыяжджалі праз беларуска-украінскую мяжу. Там зарэгістравалі амаль 16 тысяч украінцаў.

Некаторым украінцам лукашэнкаўскія ўлады не даюць спакойна жыць. Напрыклад, нядаўна затрымалі ўкранку, якая ў сацсетках расказвала праўду пра вайну Расіі супраць Украіны.