Get Mystery Box with random crypto!

Колькі беларусаў жыве цяпер у Літве? Да 60 тысяч, але грамадзя | Еўрарадыё | Еврорадио

Колькі беларусаў жыве цяпер у Літве? Да 60 тысяч, але грамадзян Беларусі часцей не пускаюць у краіну праз падазрэнні ў службаў бяспекі.

– Грамадзянам Расіі выдадзена да 8 тысяч відаў на жыхарства ў Літве і візаў з пачатку вайны да сённяшняга дня. У выпадку з грамадзянамі Беларусі – іх каля 60 тысяч, – цытуе @rudelfi кіраўніцу Дэпартамена Эвеліну Гудзінскайтэ.

Што праўда, гэта лічба вельмі ўмоўная, бо немагчыма адсачыць, ці засталіся ў Літве гэтыя людзі, ці з'ехалі ў іншыя краіны Еўрасаюза.

Але падобныя дадзеныя ў парламентскага камітэта па нацбяспецы і абароне: 55 тысяч беларусаў і меней за 20 тысяч расіян. Гэта турбуе Літву, бо сярод гэтых людзей могуць быць супрацоўнікі спецслужбаў. Так пасля праверкі на мяжы ў Літву за паўгады па розных прычынах не пусцілі 800 грамадзян Беларусі і 150 грамадзян Расіі.