Get Mystery Box with random crypto!

Твітар пагражае Цукербергу судом. За тое, што зрабіў падобную | Еўрарадыё | Еврорадио

Твітар пагражае Цукербергу судом. За тое, што зрабіў падобную сацсетку.

«Канкурэнцыя – гэта добра, але падман – не», – напісаў уладальнік Ілан Маск у Твітары пра новую сацсетку Threads. А юрыст кампаніі накіраваў кампаніі Meta, якаятаксама валодае Інстаграмам і Фэйсбукам, прэтензію. Ён лічыць, што Марк Цукерберг займаецца «сістэматычным, зламысным і незаконным прысваеннем камерцыйных таямніц і іншай інтэлектуальнай уласнасці Twitter» пры стварэнні сеткі Threads.

Meta усё адмаўляе, хоць яе сацсетка сапраўды выглядае, як копія твітара.