Get Mystery Box with random crypto!

Журналіст ВВС запытаў Лукашэнку пра палітзняволеных. А той адк | Еўрарадыё | Еврорадио

Журналіст ВВС запытаў Лукашэнку пра палітзняволеных. А той адказаў, што ў Беларусі няма палітзняволеных.

Рэдактар ВВС Сціў Розэнберг, які ўжо браў вельмі вострае інтвэрвью ў Лукашэнкі ў 2021–м і пытаўся пра пратэсты і рэпрэсіі, зноў спрачаўся з ім – ужо на ягонай прэс-канферэнцыі. Журналіст паставіў пытанне наконт Марыі Калеснікавай.

– На працягу некалькіх месяцаў яе сваякам і адвакатам адмаўлялі ў доступе да яе ў турме. Чаму?

– Мне нічога пра гэта не вядома, – сцвярджае Лукашэнка.

– Апошні раз, калі я браў у вас інтэрв'ю восенню 2021 года, у Беларусі было 873 палітвязні. Цяпер іх 1500.

– У нашым крымінальным кодэксе няма артыкула за палітычныя злачынствы.

– Адсутнасць артыкула аб палітычных злачынствах не азначае адсутнасці палітвязняў.

– Зняволеныя не могуць быць палітвязнямі, калі няма артыкула. Як яны могуць быць? – упарціўся Лукашэнка.

А пра Віктара Бабарыку ён сказаў, што той “ці то шые, ці ў кацельнай топіць”.