Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2023-07-08 13:40:41
Беларускія ўніверсітэты ўпалі ў аўтарытэтным міжнародным рэйтынгу QS World University Rankings. БДУ страціў 99 пазіцый і апусціўся на 387 месца. Гэта адзіны ўніверсітэт нашай краіны, які ўваходзіць у топ-500 рэйтынгу.

Усяго ж у чарце прысутнічаюць тры беларускія ВНУ: яшчэ БНТУ і БДУІР. Іх пазіцыі таксама не палепшыліся.

Чаму так адбылося?
668 views10:40
Адкрыць / каментаваць
2023-07-08 13:19:22
Трошкі базы ад Вікіпедыі. У англамоўным артыкуле пра Беларусь паведамляецца, што наша краіна — "унітарная прэзідэнцкая рэспубліка ва ўмовах аўтарытарнай дыктатуры".

Там жа Лукашэнку называюць прэзідэнтам, але ў дужках удакладняецца, што гэта аспрэчваецца.
983 viewsedited  10:19
Адкрыць / каментаваць
2023-07-08 12:46:59
Столін на 11 дзён застанецца без гарачай вады — з 17 па 28 ліпеня. Здаецца, гэта першы раз, калі гарачую ваду ўлетку адключаюць цэламу гораду.

Улады тлумачаць гэта стандартна — "правядзенне прафілактычных рамонтаў і гідраўлічных выпрабаванняў трубаправодаў цеплавой сеткі".

Не Еўропа? Чаму ў Беларусі адключаюць гарачую ваду, а ў Польшчы — не
1.2K views09:46
Адкрыць / каментаваць
2023-07-08 12:14:21
"Вялікі брат" працягвае сачыць, не міргаючы. Да адзінага дня галасавання ў 2024 годзе ўсе выбарчыя ўчасткі ў Мінску будуць абсталяваны камерамі відэаназірання.

У міліцыі лічаць, што гэта дапаможа забяспечыць "празрыстасць" выбарчай кампаніі і "бяспеку грамадзянаў".
1.5K views09:14
Адкрыць / каментаваць
2023-07-08 11:55:13
Чаго чакаць Беларусі ад саміту NATO у Вільні? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Цалкам стрым тут:

442 views08:55
Адкрыць / каментаваць
2023-07-08 11:07:54
Грошы на адваката для Раберта Касануэвы сабралі за некалькі гадзін. Беларускі кубінец прасіў аб дапамозе ў 1900 еўра. На дадзены момант сабрана больш за 2 тысячы еўра.

У 2020 годзе кубінец удзельнічаў у пратэстах у Беларусі. Пасля затрымання ён прасядзеў доўгія 13 месяцаў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі.

Калі рашэнне пра яе было прынятае, фонд BySOL "эвакуіраваў" Раберта ў Вільню. Кубінец падаўся на палітычны прытулак, але атрымаў адмову. Адвакат, на якога сабралі грошы беларусы, дапаможа аспрэчыць гэтае рашэнне.
1.1K views08:07
Адкрыць / каментаваць
2023-07-08 10:44:55
Памятаеце таксіста, які дапамог збегчы пратэстоўцу? У верасні 2020 года журналісты @euroradio знялі і апублікавалі гэтае відэа, якое імгненна стала вірусным і разыйшлося па медыях ва ўсім свеце.

Наш калега Міхась Ільін у інтэрв’ю праекту “ТОК” распавёў, як гэтыя кадры — адны з самых вядомых з 2020 году — атрымалася выратаваць ад сілавікоў.
1.3K viewsedited  07:44
Адкрыць / каментаваць
2023-07-08 10:05:15
Уладзімір Зяленскі прыехаў на востраў Змяіны. Там на 500-ы дзень вайны прэзідэнт Украіны ўшанаваў памяць воінаў, якія змагаліся за яго.

Востраў стаў шырока вядомы ў першыя дні расійскага ўварвання. Украінскі памежнік са Змяінага на прапанову здацца ў палон адказаў ужо легендарнай фразай "Русский военный корабль, иди нах*й!".

Сеча за Змяіны: навошта расіянам невялікі ўкраінскі востраў?
1.6K viewsedited  07:05
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 22:01:30 Важныя падзеі пятніцы, 7 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:09 Чаму “вагнераўцы” могуць і не прыехаць у Беларусь?

13:31 Навіны спорту

15:21 Як Каардынацыйная рада рыхтуецца да аўдыту ByPOL

24:52 Навіны шоу-бізу

27:28 Іх норавы: мядзведзь у басейне, Айван і Хэйлі ў Рыме і пацяпленне — паўсюль
184 views19:01
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 21:30:23
У сярэдзіне жніўня ў Варшаве адбудзецца нефармальны з'езд незалежных беларускіх кінематаграфістаў. Падзею ладзіць арганізацыя "Беларуская сетка кінематаграфістаў" (БСК) з мэтай аб'яднання беларускіх кіношнікаў для стварэння агульнай стратэгіі развіцця беларускага кіно.

Цікава, што трапіць на падзею змогуць не ўсе ахвочыя — арганізатары правядуць прафесійны адбор яе ўдзельнікаў. Гэта будзе ўсяго 30 чалавек з Беларусі ды іншых краін, якіх абяцаюць забеспячыць візавай падтрымкай, выдаткамі на пражыванне, харчаванне, а таксама трансфер.

Больш чытайце тут: https://euroradio.fm/u-varshave-proydze-zezd-belaruskikh-kinematagrafistau
803 viewsedited  18:30
Адкрыць / каментаваць