Get Mystery Box with random crypto!

Грошы на адваката для Раберта Касануэвы сабралі за некалькі га | Еўрарадыё | Еврорадио

Грошы на адваката для Раберта Касануэвы сабралі за некалькі гадзін. Беларускі кубінец прасіў аб дапамозе ў 1900 еўра. На дадзены момант сабрана больш за 2 тысячы еўра.

У 2020 годзе кубінец удзельнічаў у пратэстах у Беларусі. Пасля затрымання ён прасядзеў доўгія 13 месяцаў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі.

Калі рашэнне пра яе было прынятае, фонд BySOL "эвакуіраваў" Раберта ў Вільню. Кубінец падаўся на палітычны прытулак, але атрымаў адмову. Адвакат, на якога сабралі грошы беларусы, дапаможа аспрэчыць гэтае рашэнне.