Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2023-07-07 15:05:31
Беларусы Літвы хочуць нагадаць пра сябе падчас саміту НАТА. Спосаб просты: вывешваць нацыянальныя сцягі на вокны і балконы, а таксама ў публічных месцах.

Саміт НАТА пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня. Гэта сапраўды маштабная пазея, на якую прыедуць лідары краінаў альянсу, а таксама палітыкі і журналісты з усяго свету.

Сцягі нагадаюць пра ўсіх дэмакратычных беларусаў — і пра хвалю вымушанай эміграцыі пасля выбараў-2020. "Мы супраць вайны ва Украіне і таго ўдзелу, які супраць нашай волі прымае ў ёй нашая краіна", — фарміруюць меседж актывісты. А спасылкі на сайты, праз якія можна замовіць БЧБ-сцяг, ёсць тут.
572 viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 14:45:01
Зяленскі прыедзе на саміт НАТА ў Вільні 11-12 ліпеня. Візіт прэзідэнта Украіны быў пад пытаннем, а цяпер пацвердзіўся.

Раней кіраўнік альянса Енс Столтэнберг казаў, што на саміце будуць прынятыя рашэнні а "прыбліжэнні Украіны да НАТА". Але эксперты кажуць, што запрашэння краіны ў альянс чакаць заўчасна.
908 viewsedited  11:45
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 14:39:28 З Аляксандрам Кныровічам на @euroradio абмяркоўваем, як прайшла прэс-канферэнцыя Лукашэнкі, стан Бабарыкі ў калоніі, загадкавую смерць міністра транспарту Аляксея Аўраменкі, як Каардынацыйная рада рыхтуецца да аўдыту ByPOL, неўраджайны год — ці хопіць беларусам хлеба.

Далучайцеся!


989 views11:39
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 14:19:28
Мінабароны кажа, што вагнераўцы яшчэ не прыехалі лагер пад Асіповічамі. Яны яшчэ быццам бы не вырашылі, прыяжджаць у Беларусь ці не.

– Аператыўныя групы пакуль не прыязджалі, не вызначаліся, не глядзелі. Я думаю, што калі будзе прынятае канчатковае рашэнне групай "Вагнер" размяшчацца ці не размяшчацца ў Беларусі, тады і будуць глядзець, – кажа памочнік міністра абароны Беларусі Леанід Касінскі.

Таксама ён дадаў, што "гэта летні лагер, які пабудаваны ва ўзаемадзеянні з органамі мясцовай улады". Ён разлічаны на 5 тысяч чалавек (раней чакалі 8 тысяч).
1.3K viewsedited  11:19
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 13:35:19
Вось дзе сапраўды справа дзяржаўнай важнасці: Наталля Качанава сёння выбірала дзверы для кватэры. Не сваёй, а ў навабудзе "Магніт Мінска".
1.6K viewsedited  10:35
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 13:08:58 Як Пуцін "аддзячыць" Лукашэнку за сваё ўратаванне? Чаго чакаць ад саміта NATO і ці паўплываюць на яго рашэнні планы Лукашэнкі па размяшчэнні кампаніі “Вагнер” у Беларусі? Ці маральна браць грошы на дабрачынныя праекты ад “гаманцоў рэжыма”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык і аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Стрым глядзіце тут, задавайце пытанні:

373 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 13:04:50
Мінюст падаў іск аб ліквідацыі Беларускай партыі "Зялёныя". Раней ім адмовілі ў перарэгістрацыі.

Старшыню Дзмітрыя Кучука запрасілі 17 ліпеня з'явіцца 17 ліпеня ў Вярхоўны суд "ў парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва".

Пасля зачыстак, якія праводзяць беларускія ўлады, у краіне не засталося апазіцыйных партый.
508 views10:04
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 12:28:01 Адным затрыманым у справе з запэцканай машынай Z-актывіста не абмежаваліся. За кратамі пабывалі 5 чалавек — уся сям'я падазраванага мужчыны.

Дэталі сталі вядомыя праваабаронцам. Акрамя 53-гадовага працаўніка "Нафтана" Іллі Двойрына, узялі яго сына з нявесткай, а таксама жонку і брата. Па месцах жыхарства сваякоў правялі ператрусы.

У жонкі і брата праверылі тэлефоны і пасля гэтага адпусцілі. На сына з нявесткай склалі адміністрацыйныя пратаколы. Па ім ужо адбыўся суд, але яго вынікі пакуль невядомыя.

Вось гэта — сапраўднае людажэрства.
1.2K viewsedited  09:28
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 12:04:42 Бла-бла-шоў "Чык-чырык" ужо ў эфіры @euroradio! Кароткі агляд галоўнага, што абмяркоўвалі дасціпныя беларускія твітарскія!

ByPOL vs BelPOL, прапаганда ные пра Дзень незалежнасці, апалітычная Ганна Бонд шопіцца ў Польшчы, а беларусы супраць вайны — але спакойна ездзяць на фэсты ў Расію.

І, нарэшце, іскрамётныя моўныя жарты з 90-х. Далучайцеся да стрыма:

578 viewsedited  09:04
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 11:51:36
Пасля ўчорашняга выбуховага росту долар адкатваецца назад. Расійскі рубель даражэе. Так праходзяць сённяшнія таргі на беларускай валютнай біржы.
878 views08:51
Адкрыць / каментаваць