Get Mystery Box with random crypto!

Мінабароны кажа, што вагнераўцы яшчэ не прыехалі лагер пад Асі | Еўрарадыё | Еврорадио

Мінабароны кажа, што вагнераўцы яшчэ не прыехалі лагер пад Асіповічамі. Яны яшчэ быццам бы не вырашылі, прыяжджаць у Беларусь ці не.

– Аператыўныя групы пакуль не прыязджалі, не вызначаліся, не глядзелі. Я думаю, што калі будзе прынятае канчатковае рашэнне групай "Вагнер" размяшчацца ці не размяшчацца ў Беларусі, тады і будуць глядзець, – кажа памочнік міністра абароны Беларусі Леанід Касінскі.

Таксама ён дадаў, што "гэта летні лагер, які пабудаваны ва ўзаемадзеянні з органамі мясцовай улады". Ён разлічаны на 5 тысяч чалавек (раней чакалі 8 тысяч).