Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы Літвы хочуць нагадаць пра сябе падчас саміту НАТА. Сп | Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы Літвы хочуць нагадаць пра сябе падчас саміту НАТА. Спосаб просты: вывешваць нацыянальныя сцягі на вокны і балконы, а таксама ў публічных месцах.

Саміт НАТА пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня. Гэта сапраўды маштабная пазея, на якую прыедуць лідары краінаў альянсу, а таксама палітыкі і журналісты з усяго свету.

Сцягі нагадаюць пра ўсіх дэмакратычных беларусаў — і пра хвалю вымушанай эміграцыі пасля выбараў-2020. "Мы супраць вайны ва Украіне і таго ўдзелу, які супраць нашай волі прымае ў ёй нашая краіна", — фарміруюць меседж актывісты. А спасылкі на сайты, праз якія можна замовіць БЧБ-сцяг, ёсць тут.