Get Mystery Box with random crypto!

Адным затрыманым у справе з запэцканай машынай Z-актывіста не | Еўрарадыё | Еврорадио

Адным затрыманым у справе з запэцканай машынай Z-актывіста не абмежаваліся. За кратамі пабывалі 5 чалавек — уся сям'я падазраванага мужчыны.

Дэталі сталі вядомыя праваабаронцам. Акрамя 53-гадовага працаўніка "Нафтана" Іллі Двойрына, узялі яго сына з нявесткай, а таксама жонку і брата. Па месцах жыхарства сваякоў правялі ператрусы.

У жонкі і брата праверылі тэлефоны і пасля гэтага адпусцілі. На сына з нявесткай склалі адміністрацыйныя пратаколы. Па ім ужо адбыўся суд, але яго вынікі пакуль невядомыя.

Вось гэта — сапраўднае людажэрства.