Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2023-07-06 21:30:24
Лукашэнка заклапочаны тым, як апошнім часам успрымаюць яго рэжым на Захадзе ў плане страты суб'ектнасці ў адносінах з Масквой. Таму зусім невыпадкова 6 ліпеня заходнія журналісты былі запрошаныя на сустрэчу з ім.

"Лукашэнка хацеў паказаць, што ён — гаспадар становішча, што ён не васал, — кажа ў каментары @euroradio палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман. — Спрачаўся з тымі, хто казаў пра суверэнітэт. Казаў, што наконт ядзернай зброі Пуцін з ім параіцца. Хаця ўжо стала ясна, што ён не можа сцвярджаць, што ў яго будзе права гэтую ядзерную зброю выкарыстаць. Ва ўсім намагаўся сябе паказаць суб'ектам. Я ўвогуле думаю, што ўся гэтая канферэнцыя, яна якраз была пра тое, што Лукашэнка спрабуе выкарыстаць сваю ролю ў гэтым вагнераўскім кейсе, каб паказаць рост уласнай значнасці. Прэзентаваць гэта, а таксама ядзерную зброю Захаду, як нейкую прыступку наверх у яго суб'ектнасці".
1.3K viewsedited  18:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 20:42:13
За паўгода ў Літву не дазволілі ўезд 800 беларусам і 150 расіянам. Пра гэта паведаміла кіраўніца Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. Літоўскія памежнікі палічылі, што яны ўяўляюць пагрозу для іх краіны.

Яшчэ ў пачатку 2023 года кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс казаў, што ў Літву з Беларусі ўязджалі не толькі тыя, каго пераследавалі ўлады, але і агенты КДБ, а таксама людзі, завербаваныя беларускімі сілавікамі. Такую ж небяспеку ўлады Літвы бачаць і цяпер. "Каля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад адзеннем якіх будуць хавацца тыя самыя вагнераўцы", — гаварыў нядаўна прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
891 viewsedited  17:42
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 20:05:17
Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту і камунікацый Беларусі скончыў жыццё самагубствам. Пра раптоўную смерць Аляксея Аўраменкі ў 46 гадоў стала вядома 5 ліпеня. У чацвер BYPOL Аляксандра Азарава са спасылкай на інфармацыю "ад удзельнікаў Плана "Перамога" паведаміў, што Аўраменка насамрэч скончыў жыццё самагубствам. Пры гэтым даных пра прычыну такога ўчынку міністра ў яго няма.

Пазней пра суіцыд, які адбыўся 4 ліпеня, напісала "Наша ніва", якая спасылаецца на свае крыніцы. Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам у гаражы лецішча. Там яго знайшлі сваякі.
434 viewsedited  17:05
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 19:30:04
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных пацвердзіў, што на серверы БДУ была атака. Раней Мінадукацыі гэта адмаўляла, сцвярджала, што адбыўся "тэхнічны збой".

"Паводле інфармацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, накіраванай у Цэнтр, быў ажыццёўлены несанкцыянаваны доступ да інфармацыйнай сістэмы БДУ, пры якім зламыснікамі былі незаконна атрыманыя персанальныя даныя каля 6 тысяч чалавек, — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра абароны персанальных даных. — Па гэтым інцыдэнце цэнтрам будуць прымацца прадугледжаныя заканадаўствам меры".
957 viewsedited  16:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 19:00:16
У апошнія гады вы часцей думалі пра тое, як сабраць трывожны заплечнік, калі ў дзверы раптам пагрукаюць. Мы хочам, каб вы крыху перадыхнулі, — і адпраўляем вас у кароткі адпачынак. Лепш за ўсё — улегцы.

І вось некалькі рэкамендацый, як кампактна скласці заплечнік у дарогу (той заплечнік, дзе ў вас ляжаць шчотка і запасны камплект ніжняй бялізны, пакідаем дома).

Чытайце тут: https://euroradio.fm/zbiraemsya-u-adpachynak-10-paradau-yak-pravilna-i-kampaktna-sklasci-rechy

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
530 viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 18:20:39
Кранальная сустрэча 10-гадовай Варвары і 6-гадовага Рэната з мамай.

Яны не бачыліся 1,5 гады, бо дзяцей нелегальна вывезлі ў Расію.

Крыніца: @hromadske_ua
1.2K viewsedited  15:20
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 17:50:30
Няўдалы мяцеж Прыгожына — адна з прычын падзення расійскага рубля, следам за якім пасыпаўся і "саюзны" беларускі рубель. Аднак гэтая прычына — не асноўная, тлумачыць эканаміст Уладзімір Кавалкін.

"Калі б гэта была адзіная і галоўная прычына падзення расійскага рубля, то, хутчэй за ўсё, яна б вельмі хутка адыгралася, паколькі яна не з'яўляецца фундаментальнай. Быў бы нейкі шок, які б адбыўся і адыграўся назад. Але паколькі ўсё гэта падобна на доўгатэрміновы трэнд, відаць, мяцеж Прыгожына з'яўляецца далёка не адзінай прычынай, чаму расійскі рубель падае, а следам за ім — і беларускі".

Больш чытайце тут: https://euroradio.fm/myacezh-dy-ne-tolki-chamu-adbyvaecca-padzenne-rublya

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
722 viewsedited  14:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 17:15:03 Без “Перамогі”: чым зоймецца новае аб’яднанне сілавікоў BELPOL? Жывы эфір @euroradio з Купрэйчыкам і Астаповічам.

Што з сябе ўяўляе ініцыятыва BELPOL і чым канкрэтна будзе займацца гэтая структура? Як так сталася, што былыя калегі пасварыліся і якая ў гэтым можа быць роля спецслужб? Як гэтая сітуацыя паўплывала на імідж дэмсіл і ці будуць удзельнікі BELPOL праходзіць паліграф? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі ініцыятывы былых сілавікоў BELPOL Мацвей Купрэйчык і Андрэй Астаповіч.

Стрым глядзіце тут, задавайце пытанні:

1.2K viewsedited  14:15
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 16:50:13
Беларускія калоніі, турмы і СІЗА таксама адчуваюць кадравы голад: у Дзяржаўнай службе занятасці можна знайсці інфармацыю пра дзясяткі вакансій. У чым рэч — у простай "цякучцы", невысокай аплаце працы пры вялікай нагрузцы або "таксічнасці" такой працы, — сказаць цяжка.

@euroradio паглядзела, каго і за якія грошы шукаюць арганізацыі, якія ўваходзяць у структуры Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС.

Чытайце тут: https://euroradio.fm/naglyadchyk-900-rublyou-kago-shukayuc-na-pracu-belaruskiya-turmy-i-kalonii

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
758 viewsedited  13:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 16:18:58
Беларускія памежнікі абвяргаюць, што пры перасячэнні мяжы яны прымушаюць адмаўляцца ад "карты паляка", піша "Зеркало".

Журналістка сайта "Зеркало" затэлефанавала ў Памежны камітэт як звычайная грамадзянка і спыталася пра магчымыя праблемы пры перасячэнні мяжы. Памежнікі заявілі, што яны не правяраюць наяўнасць "карты паляка": "Нам гэта нецікава. Мы глядзім толькі пашпарт, а візу не правяраем".
25 views13:18
Адкрыць / каментаваць