Get Mystery Box with random crypto!

За паўгода ў Літву не дазволілі ўезд 800 беларусам і 150 расія | Еўрарадыё | Еврорадио

За паўгода ў Літву не дазволілі ўезд 800 беларусам і 150 расіянам. Пра гэта паведаміла кіраўніца Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. Літоўскія памежнікі палічылі, што яны ўяўляюць пагрозу для іх краіны.

Яшчэ ў пачатку 2023 года кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс казаў, што ў Літву з Беларусі ўязджалі не толькі тыя, каго пераследавалі ўлады, але і агенты КДБ, а таксама людзі, завербаваныя беларускімі сілавікамі. Такую ж небяспеку ўлады Літвы бачаць і цяпер. "Каля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад адзеннем якіх будуць хавацца тыя самыя вагнераўцы", — гаварыў нядаўна прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.