Get Mystery Box with random crypto!

Лукашэнка заклапочаны тым, як апошнім часам успрымаюць яго рэж | Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка заклапочаны тым, як апошнім часам успрымаюць яго рэжым на Захадзе ў плане страты суб'ектнасці ў адносінах з Масквой. Таму зусім невыпадкова 6 ліпеня заходнія журналісты былі запрошаныя на сустрэчу з ім.

"Лукашэнка хацеў паказаць, што ён — гаспадар становішча, што ён не васал, — кажа ў каментары @euroradio палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман. — Спрачаўся з тымі, хто казаў пра суверэнітэт. Казаў, што наконт ядзернай зброі Пуцін з ім параіцца. Хаця ўжо стала ясна, што ён не можа сцвярджаць, што ў яго будзе права гэтую ядзерную зброю выкарыстаць. Ва ўсім намагаўся сябе паказаць суб'ектам. Я ўвогуле думаю, што ўся гэтая канферэнцыя, яна якраз была пра тое, што Лукашэнка спрабуе выкарыстаць сваю ролю ў гэтым вагнераўскім кейсе, каб паказаць рост уласнай значнасці. Прэзентаваць гэта, а таксама ядзерную зброю Захаду, як нейкую прыступку наверх у яго суб'ектнасці".