Get Mystery Box with random crypto!

Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту і камуніка | Еўрарадыё | Еврорадио

Розныя крыніцы паведамляюць, што міністр транспарту і камунікацый Беларусі скончыў жыццё самагубствам. Пра раптоўную смерць Аляксея Аўраменкі ў 46 гадоў стала вядома 5 ліпеня. У чацвер BYPOL Аляксандра Азарава са спасылкай на інфармацыю "ад удзельнікаў Плана "Перамога" паведаміў, што Аўраменка насамрэч скончыў жыццё самагубствам. Пры гэтым даных пра прычыну такога ўчынку міністра ў яго няма.

Пазней пра суіцыд, які адбыўся 4 ліпеня, напісала "Наша ніва", якая спасылаецца на свае крыніцы. Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам у гаражы лецішча. Там яго знайшлі сваякі.