Get Mystery Box with random crypto!

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных пацвердзіў, што н | Еўрарадыё | Еврорадио

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных пацвердзіў, што на серверы БДУ была атака. Раней Мінадукацыі гэта адмаўляла, сцвярджала, што адбыўся "тэхнічны збой".

"Паводле інфармацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, накіраванай у Цэнтр, быў ажыццёўлены несанкцыянаваны доступ да інфармацыйнай сістэмы БДУ, пры якім зламыснікамі былі незаконна атрыманыя персанальныя даныя каля 6 тысяч чалавек, — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра абароны персанальных даных. — Па гэтым інцыдэнце цэнтрам будуць прымацца прадугледжаныя заканадаўствам меры".