Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2023-07-06 15:35:58
У ноч з шостага на сёмага ліпеня беларусы адзначаюць адно з самых таямнічых народных святаў — Купалле. Калі вы яшчэ не вырашылі, дзе і ў якой кампаніі будзеце плесці купальскія вянкі, вадзіць карагоды вакол вогнішча і спяваць народныя песні, то гэты гайд ад @euroradio — спецыяльна для вас.

Спойлер! Сёлета святочныя гулянні не абмяжуюцца адным днём і пройдуць як у сталіцы, так і ў іншых кутках Беларусі, так што пагналі! https://euroradio.fm/kupalle-2023-dze-adsvyatkavac-u-minsku-i-ne-tolki

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
1.1K viewsedited  12:35
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 15:06:38 Беларуская еўраінтэграцыя і вобраз Еўропы, які сёння пануе ў беларускім грамадстве. Стрым з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім.

А таксама з адміністрацыйным дырэктарам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Паўлам Данэйкам і паліталагіняй Таццянай Чуліцкай.

Глядзіце тут, задавайце пытанні:

252 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 14:23:01
Ціхай сапай долар з пачатку года падаражэў ужо на 13,5%. І гэта год яшчэ далёка не скончыўся.
1.2K views11:23
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 14:02:01 Каб словы "свая краіна" не былі пустым прапагандысцкім лозунгам. Мастак Максім Осіпаў у праграме "Ідэя Х".

Размова пра тое, ці звязаныя мастацтва і пошукі нацыянальнай ідэі, чаму так важна ведаць гісторыю і народныя традыцыі і як нам не адстаць ад працэсаў глабалізацыі. Глядзіце тут:

542 views11:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 13:43:01
Кампанія Meta запусціла сацсетку Threads — аналаг твітара. Рэгістрацыя профілю там адбываецца праз профіль у інстаграме.

Момант вельмі добры: кіраўнік твітара Ілан Маск якраз прыняў непапулярнае рашэнне пра ліміт на колькаці твітаў, якія можна прачытаць за дзень.

Threads яшчэ не дасяжныя на тэрыторыі ЕС, але працуюць у Беларусі. Падрабязней: https://euroradio.fm/kampaniya-meta-zapuscila-sacsetku-threads-analag-tvitara

А гэтая спасылка адкрыецца без VPN
967 views10:43
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 13:21:01
У Беларусі ўвялі адзіныя правілы абмену валюты для ўсіх банкаў. Гэта звязана з сакцыямі: праз іх з Беларусі стала больш складана вывозіць старыя купюры і завозіць новыя.

Падрабязней: https://euroradio.fm/u-belarusi-uvyali-adzinyya-pravily-abmenu-valyuty-dlya-usikh-bankau

А гэтая спасылка адкрыецца без VPN
1.3K views10:21
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 13:00:21
Ноч трэцяга жніўня 2020 года Арцём Кавалёў сустрэў на даху свайго дома ў Чачэрску. Ля пад'езда стаяў бус. Арцём дакладна ведаў, па каго прыехалі.

Хлопец прасядзеў на даху суткі. А каб збіць АМАП са следу, пазваніў на тэлефон, які праслухоўваўся. Мы пагаварылі з ім пра тое, як выжыць у райцэнтры ў разгар рэпрэсій: https://euroradio.fm/palyavanne-na-myane-bylo-yak-u-kino-vyzhyc-u-malenkim-goradze-u-razgar-represiy

А гэтая спасылка адкрыецца без VPN
262 viewsedited  10:00
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 12:28:01
Хакеры скралі персанальныя звесткі пра 730 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы "Остров чистоты и вкуса". База ўжо выстаўленая на продаж.

Гэта не першая ўцечка з "Острова чистоты". Пасля мінулага зліва кампанію правяраў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных. Сур'ёзная чыноўніцкая праверка прайшла — а даныя ўсё роўна былі скрадзеныя яшчэ раз. І навошта яна была?
1.1K views09:28
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 12:09:59
Ілля Міронаў зняпраўдзіў тое, што хоча вярнуцца ў Беларусь. "Заклікаю вас усіх змагацца супраць сістэмы. А гэта можна зрабіць толькі ў свабоднай краіне. У Літве, дзе я і знаходжуся", — кажа ён.

Папярэдняе відэа актывіст назваў разводам для прапагандыстаў. Але ён згуляў адчай так якасна, што павяліся не толькі яны )
300 views09:09
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 11:33:47
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў збіраецца вярнуцца ў Беларусь. Ён змог прабыць у эміграцыі толькі 22 дні.

Міронаў вядомы тым, што напісаў 2,5 тысячы лістоў палітвязням. Улады заўважылі яго актыўнасць і пакаралі 1,5 гадамі калоніі па надуманых абвінавачаннях.

Пасля вызвалення хлопца неаднаразова затрымлівалі і саджалі на суткі. Цяпер яго могуць затрымаць адразу ж па вяртанні.
1.2K views08:33
Адкрыць / каментаваць