Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 15

2023-07-05 16:12:27
З Эдуарда Бабарыкі знялі абвінавачванні ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам. То бок, уся гісторыя з блакіроўкай яго сэрвіса для збору данатаў Molamola і пераследам за яго апунылася пшыкам. Прадказальна.

Гэта б было добрай навіной, калі б не прысуд — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
1.4K viewsedited  13:12
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 16:04:01
Мілата дня. Паглядзіце на культурную вавёрку, якая прабірае за сабой шкарлупіны.
430 viewsedited  13:04
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 15:20:31
Паралельна з "Байполам" будзе працаваць новае аб'яднанне беларускіх сілавікоў: BELPOL. Яно не будзе супрацоўнічаць з Азаравым і Лупаносавым.

Затое ў яго камандзе можна будзе пабачыць Андрэя Астаповіча — аднаго з заснавальнікаў ByPOL. Былы следчы пакінуў арганізацыю праз унутраныя канфлікты ў лютым 2021 года.

Таксама да "Белпола" мае дачыненне блогер і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў. Менавіта ён учора анансаваў стварэнне новага аб'яднання.

Чым будзе займацца BELPOL? "Назва новая, а мэты ранейшыя", — лаканічна паведамляюць сілавікі.
3.1K viewsedited  12:20
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 15:09:25
8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакаранне прысудзілі Эдуарду Бабарыку.

Палітвязня прызналі вінаватым у распальванні варажнечы, арганізацыі масавых беспарадкаў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Сын Віктара Бабарыкі знаходзіцца за кратамі ўжо тры гады.
1.3K viewsedited  12:09
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 15:06:23
У Мiнску затрымалі мужчыну за тату з гербам Украіны. ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале назваў яго "прыхільнікам нацысцкіх ідэй".

Праваабаронцы даведаліся, што затрыманаму 22 гады, яго завуць Ілля Садоўскі. Паведамляецца, што маладога чалавека затрымалі на пачатку ліпеня, і ён дагэтуль знаходзіцца за кратамі.
146 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 14:56:28
Мінінфарм вынес папярэджанне расійскаму музычнаму тэлеканалу. Гаворка пра "РУ.ТВ".

У чым Мінінфарм разглядзеў парушэнне заканадаўства аб СМІ — не зразумела.
509 viewsedited  11:56
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 14:27:59
Жыццю беларусаў пасля аўтобуснай аварыі нічога не пагражае. У шпіталі ў Бялай-Падлясцы знаходзяцца 4 чалавекі.

– Дзякуй богу, там нічога (страшнага) няма. Там малодшы 14-гадовы падлетак. Экстраннай нейкай дапамогі не трэба. Усё ў гэтым плане нармальна вырашаецца. Гэтых чатырох чалавек дыягнастуюць на прадмет таго, ці могуць яны працягнуць далей падарожжа, – пракаментаваў консул Беларусі ў Бялай-Падлясцы Уладзіслаў Хало.

Ён дадаў, што ў экстраным выпадку маглі б даслаць хуткую дапамогу з Брэста. Дыпламаты ўжо звязаліся з польскім перавозчыкам, каб пасажыры маглі працягнуць падарожжа па маршруце – у аэрапорт Модлін пад Варшавай.
1.0K viewsedited  11:27
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 13:58:06
У польскіх Татрах загінуў турыст з Беларусі. Ён перастаў выходзіць на сувязь 3 ліпеня.

Аперацыя па пошуку Дзмітрыя Краўцова пачалася на наступны дзень. А сёння Татранская валанцёрская выратавальная служба паведаміла, што знайшла цела хлопца без прыкметаў жыцця.
678 viewsedited  10:58
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 13:48:02
Шэран Стоўн зацікавілася каардынацыйнымі трэніроўкамі, якія прыдумалі ў Брэсце. Акторка падзялілася відэа з практыкаваннямі, якое брэсцкі клуб апублікаваў у інстаграме.

Трэніроўкі на каардынацыю рухаў развіваюць адначасова і цела, і мозг. "Я хачу зрабіць гэта! Дзяўчаты, дзе?", — дадала Стоўн. Чакаем у Брэсце? )
972 views10:48
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 13:17:40
Долар прыбавіў яшчэ амаль капейку, еўра падаражэў адразу на 2,5 капейкі. Такія вынікі прынеслі сённяшнія валютныя таргі на біржы.

Заходнія валюты не спыняюць рост трэці тыдзень запар. А расійскі рубель, наадварот, паказвае мінімум за апошнія 15 месяцаў.
1.4K viewsedited  10:17
Адкрыць / каментаваць