Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2023-07-06 11:05:26
Каго глядзець і слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на дзень (час пазначаны мінскі):

13:00 — кіраўнік Рады культуры Сяргей Будкін;

14:00 — "Ідэя Х" з дызайнерам Максам Осіпавым;

15:00 — сацыёлаг Андрэй Вардамацкі;

17:00 — экс-байполаўцы, а цяпер удзельнікі аб'яднання сілавікоў Беларусі BELPOL Мацвей Купрэйчык і Андрэй Астаповіч.
275 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 10:30:34 Сёння Лукашэнка дае прэс-канферэнцыю для прапагандыстаў з Беларусі і Расіі, а таксама для журналістаў з ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Рыхтуйцееся глядзець на яго твар ва ўсіх месенджарах.

@euroradio, калі што, засмечваць вашу стужку цытатамі з гэтага "мерапрыемства" не плануе. Ну хіба што Лукашэнка заявіць, што вызваляе палітвязняў. Ці хто-небудзь з нашых заходніх калег пасадзіць яго ў лужыну.
1.1K views07:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 10:19:08
На старце сённяшніх таргоў на валютнай біржы долар даражэе яшчэ на 1 капейку. А расійскі рубель працягвае хутка падаць.

UPD: За паўгадзіны таргоў долар падаражэў ужо на тры капейкі.
1.3K viewsedited  07:19
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 10:03:43
Калі вы нарадзіліся ў Беларусі дзяўчынкай — вашы шансы стаць хірургам ці рэаніматолагам ніжэйшыя, чым у хлопчыкаў. Нават калі вы вучыцеся лепш. У Мінздароўя вырашылі, што так правільна. Проста таму, што могуць.

Паслухайце ферычную размову нашай журналісткі з чыноўніцай:

— Жанчыны розныя бываюць. Гэта несправядліва!

— Розныя. Вось для самых адораных мы і пакінулі месцы. Для найлепшых з найлепшых.

— А што, праводзілася нейкае навуковае даследаванне, хто лепшы, а хто горшы, што вы прымаеце такое рашэнне?

— А хто нам забараняе прыняць такое рашэнне?
347 views07:03
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 09:40:45
У Пружанах трэнера па тхэквандо падазраюць у педафіліі. Ён затрыманы.

34-гадовы мужчына працаваў школе. Цягам трох гадоў — з 2018 па 2021 — ён здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да сваіх вучаніц.

Ужо вядома пра пяць ахвяраў.
879 viewsedited  06:40
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 08:55:40
У Беларусі ліквідуюцца намётавыя лагеры, дзе рыхтавалі расійскіх "мобікаў". На свежых здымках са спадарожнікаў бачна, што зніклі як мінімум тры такія лагеры: на абуз-лясноўскім і лепельскім палігонах, а таксама на палігоне "Рэпішча" пад Асіповічамі. Пра гэта піша @radiosvaboda.

Што гэта можа азначаць:

- скончыліся мабілізаваныя, якіх трэба было рыхтаваць. Афіцыйна ў Расіі была толькі адна "частковая мабілізацыя" — у верасні 2022 года. Тады ў войскі прызвалі (ізноў жа, па афіцыйных звестках) 300 тысяч чалавек;

- мабілізаваныя тэрмінова спатрэбіліся на ўкраінскім фронце праз сыход адтуль ПВК "Вагнер";

- мабілізаваныя тэрмінова спатрэбіліся на ўкраінскім фронце, бо справы там у Расіі ідуць дрэнна;

- "мобікаў" перавозяць у нейкі іншы мега-лагер. Магчыма, менавіта для іх, а не для вагнераўцаў прызначанае намётавае мястэчка, фоты з якога нядаўна публікавалі расійскія медыі.

(Пакуль дакладна нічога не ясна, можаце выбраць любыя версіі, якія вам падабаюцца)
463 views05:55
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 08:23:01
Музычны аддзел у мінскім ЦУМе. А і праўда, чаго на гэтых інструментах граць? Няхай стаяць )
956 views05:23
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 08:05:04
Уночы расіяне атакавалі Львоў. Ракета трапіла ў жылы будынак, разбурыўшы трэці і чацвёрты паверхі ў двух пад'ездах.

Загінулі чатыры чалавекі, пацярпелі — дзевяць. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы. Вось з такой навіны пачынаецца 498-я раніца паўнамаштабнага ўтаргнення Расіі ва Украіну.
1.1K viewsedited  05:05
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 22:02:54 Важныя падзеі серады, 5 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:18 Чаго чакаць Польшчы і Літве, калі вагнераўцы даедуць да Беларусі

15:23 Навіны спорту

17:05 Чаму сярод хірургаў больш мужчын, а педыятаркі — у асноўным жанчыны?

28:05 Навіны шоу-бізу

30:29 Рок-музыка — гэта наша нацыянальнае?
346 views19:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 20:43:34
Украінцы ўмацоўваюць усю мяжу з Беларуссю: ад Валынскай вобласці да Чарнігаўскай. Пра гэта распавёў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Андрэй Дземчанка.

Паводле яго слоў, умацаванне ўключае розныя элементы, якія могуць адрознівацца на розных участках мясцовасці. У прыватнасці, гэта супрацьтанкавыя равы, насыпы, разнастайныя платы, калючы дрот, завалы:

— Акрамя гэтага, разам з падраздзяленнямі УСУ [Узброеных сіл Украіны] праводзіцца мініраванне па найбольш пагрозлівых напрамках.
659 views17:43
Адкрыць / каментаваць