Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 14

2023-07-05 20:16:11
У Кіеве ў судзе адбыўся выбух. Абвінавачаны па крымінальнай справе спрабаваў уцячы з-пад варты, але нешта пайшло не так.

Мужчына зайшоў у прыбіральню, дзе, відаць, яго сябры схавалі выбуховыя прыстасаванні. Зламыснік скарыстаўся імі — пацярпелі два праваахоўнікі.

Сам абвінавачаны не змог выйсці з будынка і забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў. У выніку яго знайшлі мёртвым. Мяркуецца, што ён падарваў сябе.
1.1K views17:16
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 19:19:15
"Не трэба Еўропы": Мінздароўя патлумачыла, чаму ў хірургі часцей бяруць хлопцаў.

Чаму на некаторыя спецыяльнасці медуніверсітэта жанчын прымаюць менш, чым мужчын? З пытаннем пра ўзаконеную дыскрымінацыю @euroradio звярнулася ў Міністэрства аховы здароўя.

Гутарка атрымалася проста феерычнай: euroradio.fm/minzdarouya-patlumachyla-chamu-u-khirurgi-chascey-byaruc-khlopcau

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
1.0K viewsedited  16:19
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 18:46:25 "Сэрца радуецца бачыць Сяргея. Жывым. І моцным", — пракаментавала відэа Святлана Ціханоўская. Відаць, яна пазнала ў ім мужа.

"Калі паказалі яго, то наступнымі пакажыце Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгу Маёраву і ўсіх, з кім зараз няма сувязі. І дапусціце адвакатаў да ўсіх палітвязняў", — дадала палітык.
807 viewsedited  15:46
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 18:38:08
Прапагандысты апублікавалі відэа з Сяргеем Ціханоўскім? Сцвярджаецца, што гэта ён, а кадры — сённяшнія.

Калі гэта сапраўды Ціханоўскі, то ён вельмі змяніўся.

Раней з'явіліся чуткі пра смерць палітвязня. Святлана Ціханоўская казала, што ад 10 сакавіка нічога не ведае пра яго.

На чуткі пра стан здароўя Віктара Бабрыкі ўлады так і не адрэагавалі. На жаль, гэта ўскосна пацвярджае, што з ім штосьці здарылася.
1.0K viewsedited  15:38
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 18:32:10
Аляксандр Азараў набраў у BYPOL новых супрацоўнікаў і яны ўжо прайшлі паліграф. Пра гэта ён распавёў у каментары @euroradio.

"BYPOL не збіраецца мяняць свае віды дзейнасці, якімі займаліся. Мы працягваем працу, мы не спыняліся... Расследаванні, план "Перамога" і ўсё іншае", — дадаў Азараў.

Нагадаем, што ў выніку расколу аб'яднання экс-сілавікоў цяпер у Польшчы дзейнічаюць дзве структуры. Паралельна з BYPOL будзе працаваць новае аб'яднанне — BELPOL.
1.2K viewsedited  15:32
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 18:10:46
Ці ёсць шанец знайсці агульную мову з атачэннем Лукашэнкі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

Цалкам стрым тут:

211 views15:10
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 17:52:15
"Гэты прысуд Эдуарду за бацьку, які так і не з'явіўся на судзе". Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд Эдуарду Бабарыку:

— Сёння беларускі "суд" вынес чарговы прысуд невінаватаму чалавеку. 8 гадоў атрымаў Эдуард Бабарыка. Гэта чалавек, які правёў у СІЗА 3 гады — рэкордны для Беларусі тэрмін. Увесь гэты час рэжым проста не мог прыдумаць прычыну, па якой затрымалі Эдуарда, і знайсці доказаў яго віны.

Бо за рэальную прычыну — помсту за жаданне ягонага бацькі ўдзельнічаць у выбарах — наўрад ці б далі нейкі тэрмін нават у такім судзе. Гэты прысуд Эдуарду за бацьку, які так і не з'явіўся на судзе. Пра якога ён нічога не чуў з 26 красавіка і не ведае, жывы ён ці не.
707 viewsedited  14:52
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 17:35:14
Блогер Аляксандр Кабанаў будзе працаваць у BELPOL. Ён зойме пасаду прэс-сакратара арганізацыі.

Аналагічнай працай ён займаўся і ў BYPOL. Аднак пасля канфлікту ў аб'яднанні экс-сілавікоў вырашыў далучыцца да новастворанай арганізацыі — той, якая без Азарава і Лупаносава.
1.1K viewsedited  14:35
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 17:03:38
Эдуарду Бабарыку не залічылі ў прысуд 1,5 года ўтрымання пад вартай. Пра гэта паведамляе @viasna96.

У агульны тэрмін не залічылі час яго ўзнаходжання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года. Менавіта тады Эдуард стаў падазраваным па новай крымінальнай справе, па якой яго сёння асудзілі.

А да гэтага яго ўтрымлівалі максімальныя 18 месяцаў за "ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры".
146 viewsedited  14:03
Адкрыць / каментаваць
2023-07-05 16:43:30
Беларускі футбаліст Ілля Шкурын пасля Ізраіля будзе гуляць у Польшчы. Форвард падпісаў кантракт з польскім клубам "Сталь".

У "Сталі" Шкурын будзе самым дарагім футбалістам (яго кошт ацэньваецца на 600 тысяч еўра).

У 2020-м Шкурын адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную Беларусі да таго часу, пакуль нашай краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. Ён падпісаў ліст спартсменаў за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў.
753 viewsedited  13:43
Адкрыць / каментаваць