Get Mystery Box with random crypto!

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў збіраецца вярнуцца ў Беларусь. | Еўрарадыё | Еврорадио

Гомельскі актывіст Ілля Міронаў збіраецца вярнуцца ў Беларусь. Ён змог прабыць у эміграцыі толькі 22 дні.

Міронаў вядомы тым, што напісаў 2,5 тысячы лістоў палітвязням. Улады заўважылі яго актыўнасць і пакаралі 1,5 гадамі калоніі па надуманых абвінавачаннях.

Пасля вызвалення хлопца неаднаразова затрымлівалі і саджалі на суткі. Цяпер яго могуць затрымаць адразу ж па вяртанні.