Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2023-07-07 20:45:10
Беларусь рэзка павялічыла закупкі з ЕС. Не падобна, каб тавар, па якім адбыўся асноўны рост, так моцна патрэбны Беларусі. Няўжо краіна аказалася зноў замяшаная ў схемах па перапродажы еўрапейскай прадукцыі?

@euroradio даведалася, што і з якіх краін рэзка пачала купляць Беларусь, і пашукала адказ навошта. Чытайце тут: https://euroradio.fm/autabum-ci-novy-skhematoz-uzlyaceli-pastauki-tavarau-z-es-u-belarus

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
846 viewsedited  17:45
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 20:10:42
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на турніры ў Уімблдоне выйшла ў 1/8 фіналу.

7 ліпеня яна перамагла расіянку Дар'ю Касаткіну (10) — 6:2, 6:4. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 17 хвілін.

Наступнай саперніцай Азаранка будзе пераможца сустрэчы паміж украінкай Аленай Світолінай і амерыканкай Соф'яй Кенін.

Сёння таксама перамогу на Уімблдоне атрымала Арына Сабаленка, а іншая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла і выбыла са спаборніцтваў.
1.2K viewsedited  17:10
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 19:35:07
Іх норавы: мядзведзь у басейне, Айван і Хэйлі ў Рыме і пацяпленне — усюды.

У адной краіне заняліся пераасэнсаваннем каланіялізму — і не ў той, пра якую вы падумалі. А ў іншай мядзведзі панадзіліся хадзіць у госці да чалавека, есці яго ежу і гуляць з яго катамі — і зноў не ў той.

Кароткі агляд сусветных навін ад @euroradio чытайце тут: https://euroradio.fm/ikh-noravy-myadzvedz-u-baseyne-ayvan-i-kheyli-u-ryme-i-glabalnae-pacyaplenne
89 views16:35
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 19:00:21
У Брэсцкім раёне мужчына лёг пад колы аўтамабіля. Здарэнне адбылося на трасе М1 каля вёскі Косічы, паведамляе @BGazeta.

Кіроўца паспеў спыніцца і пазбег наезду.
764 viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 18:25:37
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва не атрымаў статус уцекача ў Літве. Ён усё жыццё пражыў у Беларусі, падтрымаў пратэсты-2020 і адсядзеў 13(!) месяцаў на Акрэсціна. Але міграцыйная служба вырашыла, што гэтых падставаў недастаткова.

Рабэрта просіць усіх неабыякавых дапамагчы яму сабраць сродкі на іміграцыйнага адваката, каб падаць апеляцыю і атрымаць магчымасць застацца ў Літве.

Далучайся да збора (карта/paypal) па спасылцы. ВАЖНА! Не карыстайся BY/RU плацёжнымі сродкамі для даната праз BYSOL.
1.2K viewsedited  15:25
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 17:50:43
Стварыць англамоўны сайт пра нашу сапраўдную гісторыю і набыць кавалак зямлі для Новай Беларусі — гэта ўсяго дзве ідэі з тых, якія прапанавалі ўдзельнікі пілотнага праекта па лічбавым самакіраванні на платформе “Новая Беларусь”.

У межах праекта беларусы з Літвы і Польшчы падзяліліся сваімі думкамі пра тое, як вырашыць пэўныя праблемы беларускай супольнасці ў гэтых краінах, а таксама пра тое, што можа быць карысным для ўсяго грамадства. Чытайце тут: https://euroradio.fm/nabyc-zyamlyu-pad-novuyu-belarus-belarusy-sprabuyuc-dapamagchy-sabe-sami

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
496 viewsedited  14:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 17:15:25 Каньяк для Лукашэнкі: ці бяспечна апанентам рэжыму знаходзіцца ў Арменіі? Жывы эфір @euroradio з Рубэнам Меграбянам.

Што перашкаджае Арменіі зрабіць адназначны выбар на карысць таго ці іншага шляху палітычнага развіцця і трымацца гэтага выбару? Якія на цяперашні момант адносіны паміж Ерэванам і Мінскам? Ці пойдуць улады Арменіі на супрацу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян.

Глядзіце стрым і задавайце пытанні:

65 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 16:45:39
Генпракуратура Расіі прызнала непажаданай арганізацыяй Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага. Арганізацыя зарэгістраваная ў Літве і з'яўляецца часткай міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHF).

"Дзейнасць HRHF і пералічаных нацыянальных дамоў правоў чалавека накіравана на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі, дыскрэдытацыю праводзімай кіраўніцтвам краіны ўнутранай і знешняй палітыкі, фарміраванне грамадскай думкі аб неабходнасці змены ўлады неканстытуцыйным шляхам. З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі арганізацыі займаюцца дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Узброеных Сіл Расіі. Правакацыйная інфармацыйная позва НДА накіравана на палітычную і эканамічную ізаляцыю Расеі на міжнароднай арэне", — лічыць Генпракуратура РФ.

Непажаданымі арганізацыямі ў Расіі прызнаны і іншыя нацыянальныя дамы правоў чалавека — расійскі, грузінскі, армянскі.
792 viewsedited  13:45
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 16:15:08
Пакуль Лукашэнка заяўляе, што палітвязняў у краіне няма, праваабаронцы налічылі іх больш за паўтары тысячы. Ад самых вядомых з іх — Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мікалая Статкевіча і многіх іншых — нічога не чуваць месяцамі. І толькі пасля чутак пра смерць зняволенага прадстаўнікі рэжыму з панскага пляча дэманструюць відэа з ім (і тое не заўсёды).

Якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні і як, тлумачыць @euroradio юрыстка праваабарончага цэнтра “Вясна” Віка Рудзянкова.

Чытайце тут: https://euroradio.fm/ne-da-zakonau-yakiya-pravy-palitvyaznyau-parushayucca-u-znyavolenni-i-yak

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
1.2K viewsedited  13:15
Адкрыць / каментаваць
2023-07-07 15:40:11
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні. Абмяркоўваліся стратэгія па вызваленні беларускіх палітвязняў, абарона незалежнасці Беларусі і ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі.

Беларускі палітык падзякавала за падтрымку рэпрэсаваных, непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам і падзяленне рэжыму і народа.

Джорджа Мелоні запэўніла Ціханоўскую ў "поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху".
1.6K viewsedited  12:40
Адкрыць / каментаваць