Get Mystery Box with random crypto!

Генпракуратура Расіі прызнала непажаданай арганізацыяй Беларус | Еўрарадыё | Еврорадио

Генпракуратура Расіі прызнала непажаданай арганізацыяй Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага. Арганізацыя зарэгістраваная ў Літве і з'яўляецца часткай міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHF).

"Дзейнасць HRHF і пералічаных нацыянальных дамоў правоў чалавека накіравана на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі, дыскрэдытацыю праводзімай кіраўніцтвам краіны ўнутранай і знешняй палітыкі, фарміраванне грамадскай думкі аб неабходнасці змены ўлады неканстытуцыйным шляхам. З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі арганізацыі займаюцца дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Узброеных Сіл Расіі. Правакацыйная інфармацыйная позва НДА накіравана на палітычную і эканамічную ізаляцыю Расеі на міжнароднай арэне", — лічыць Генпракуратура РФ.

Непажаданымі арганізацыямі ў Расіі прызнаны і іншыя нацыянальныя дамы правоў чалавека — расійскі, грузінскі, армянскі.