Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на турніры ў Уімблдоне | Еўрарадыё | Еврорадио

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на турніры ў Уімблдоне выйшла ў 1/8 фіналу.

7 ліпеня яна перамагла расіянку Дар'ю Касаткіну (10) — 6:2, 6:4. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 17 хвілін.

Наступнай саперніцай Азаранка будзе пераможца сустрэчы паміж украінкай Аленай Світолінай і амерыканкай Соф'яй Кенін.

Сёння таксама перамогу на Уімблдоне атрымала Арына Сабаленка, а іншая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла і выбыла са спаборніцтваў.