Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2023-07-10 09:50:12
Вікторыя Азаранка прайграла матч 1/8 Уімблдона ўкраінцы Эліне Світолінай. Пасля матча заўзятары асвісталі Азаранку, а Світоліна не паціснула беларускай тэнісістцы руку (і гэта ўжо не ў першы раз).

"Я вельмі даўно знаёмая з Элінай. У нас заўсёды былі добрыя адносіны. Але цяпер такія абставіны, — пракаментавала Азаранка пасля гульні. — Яна не хоча ціснуць рукі людзям з Расіі і Беларусі. Я праявіла павагу да яе пазіцыі".
547 views06:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 09:20:17
Шаўкат Мірзіёеў застаецца прэзідэнтам Узбекістана. На выбарах, якія прайшлі ў нядзелю, ён "набраў" элегантныя 87,05% галасоў.

Мірзіёеву 65 гадоў. Ён кіруе Узбекістанам з канца 2016 года, а да таго 13 гадоў быў прэм'ер-міністрам.

87,05% — гэта нават не яго асабісты рэкорд. У 2016-м узбекскі ЦВК налічыў яму 88,61%.
1.0K viewsedited  06:20
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 08:56:25
Беларусы Шчэціна правялі пікет у падтрымку палітвязняў-анархістаў. Улады лічыць іх найбольш небяспечнымі праціўнікамі і ўтрымліваюць у турмах у невыносных умовах.

Агулам 32-м анархістам і антыфашыстам беларускія суды налічылі 242 гады зняволення.
1.3K views05:56
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 08:35:07
Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што ПВК "Вагнер" не нападзе на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Ён паразважаў пра гэта ў інтэрв'ю ABC News.

Таксама прэзідэнт Украіны лічыць, што Прыгожын пачаў мяцеж з адзінай мэтай: палепшыць сваё становішча ўнутры Расіі. "Ён стаў палітычнай фігурай, і гэта, я думаю, была яго асноўная мэта", — дадаў ён.
1.4K viewsedited  05:35
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 08:02:37 Увечары 9 ліпеня аднавіў працу пункт пропуску “Каменны Лог” “Мядзінінкай” на беларуска-літоўскай мяжы. Яго закрывалі праз пакістанца, які спрабаваў уехаць у Літву па падробленым пашпарце.

Рух праз памежны пераход узноўлены ў поўным аб’ёме.
125 viewsedited  05:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 18:02:00
Былы прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі стане кардыналам. Ён нядаўна быў на Будслаўскім фэсце – гэта Клаўдыё Гуджэроцці.

Папа Францішак сёння аб'явіў Кансісторый, на якім прызначыць 21 кардынала. Сярод іх – былы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Гуджэроцці. Акрамя яго кардыналам стане яшчэ адзін былы папскі пасланнік у Беларусі ў 1994-1996 – Агастына Маркета.

Кардыналы звычайна займаюць кіруючыя пасады ў Ватыкане, і найважнейшае – абіраюць новага папу рымскага.
1.0K views15:02
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 17:40:05
Азараў пра план "Перамога": "Мы працягваем працу па яго развіцці". Дадзеныя ўдзельнікаў, як сцвярджаецца, у бяспецы.

– У маёй адказнасці і адказнасці маіх калег па фондзе BYPOL застаецца план "Перамога". Мы працягваем працу па яго развіцці, а менавіта па стварэнні новых партызанскіх ячэек на тэрыторыі Беларусі, і працу з актывістамі ўнутры краіны, – кажа Аляксандр Азараў.

Што яшчэ новага ён паведаміў пра BYPOL пасля скандала? Што незалежны аўдыт фонда адбудзецца згодна з польскім заканадаўствам пасля зменаў у статут. Прызначыць яго Наглядальная рада.

Дзейныя супрацоўнікі прайшлі паліграф, былым выплацяць заробак, як толькі грошы паступяць на рахунак.
1.3K views14:40
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 17:25:00
Кіроўцу аўтобуса, што перакуліўся ў Тэрэспалі, пагражае да 5 гадоў. Ён сказаў, што спяшаўся, бо пасажыры скардзіліся на спазненне.

Польская паліцыя прад'явіла 30-гадоваму беларусу абвінавачванне ў тым, што ён па неасцярожнасці стаў прычынай дарожна-транспартнага здарэння. Кіроўца не падладзіў хуткасць пад дарожныя ўмовы – у выніку на павароце аўтобус вынесла на сустрэчную паласу і ў кювет. Мужчына быў цвярозы.

У сваё апраўданне беларус сказаў, што быў упэўнены, што нагоніць спазненне. На яго скардзіліся пасажыры, што ехалі ў Варшаву.

Па польскім заканадаўстве за гэтае здарэнне могуць пакараць пазбаўленнем волі да 5 гадоў. Лёс беларуса будзе вырашаць суд.
1.4K views14:25
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 16:54:06
Юрый Чыж вярнуў пад сваё кіраўніцтва бізнэс у Расіі. Кампанія апошнія тры гады стратная, але за мінулы год паказала выручку $7 млн.

Фірмай «Белаз-Памор'е» валодае сын Юрыя Чыжа Уладзімір, але ў канцы чэрвеня сам беларускі алігарх зарэгістраваў кіроўную кампанію «Парадыгма». Гэта на сто працэнтаў уласнасць Юрыя Чыжа, і гэтая фірма цяпер валодае "Белаз-Памор'е". Пра гэта паведамляе @officelife_media.

«БелАЗ-Памор'е» працуе у Расіі з 2010 года. Яна займаецца тым, што падрыхтоўвае радовішча карысных выкапняў да распрацоўкі.
357 viewsedited  13:54
Адкрыць / каментаваць
2023-07-09 16:22:50
Падаляк: "Прыгожын не сышоў у Беларусь у поўным аб'ёме". Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны ацаніў, колькі вагнераўцаў можа прыехаць да нас.

– ПВК Вагнера ў традыцыйным выглядзе спыніць сваё існаванне. Яна пазбаўляецца галоўнага заказчыка і асноўнай крыніцы фінансавання – расійскай дзяржавы. Невялікая частка пяройдзе ў Беларусь у якасці інструктараў для беларускіх спецназаўцаў. Гэта 500-800, максімум тысяча чалавек, якія змогуць прымаць удзел у тых ці іншых аперацыях Беларусі. Але Беларусь не можа быць заказчыкам, гэта бедная дзяржава, а ПВК Вагнера не працуе бясплатна. Ды і ніякіх знешнепалітычных фундаментальных задач у гэтай краіны няма, таму ПВК Вагнера яны не могуць выкарыстоўваць, – кажа Міхаіл Падаляк у інтэрвью @meduza.
966 views13:22
Адкрыць / каментаваць