Get Mystery Box with random crypto!

Азараў пра план 'Перамога': 'Мы працягваем працу па яго развіц | Еўрарадыё | Еврорадио

Азараў пра план "Перамога": "Мы працягваем працу па яго развіцці". Дадзеныя ўдзельнікаў, як сцвярджаецца, у бяспецы.

– У маёй адказнасці і адказнасці маіх калег па фондзе BYPOL застаецца план "Перамога". Мы працягваем працу па яго развіцці, а менавіта па стварэнні новых партызанскіх ячэек на тэрыторыі Беларусі, і працу з актывістамі ўнутры краіны, – кажа Аляксандр Азараў.

Што яшчэ новага ён паведаміў пра BYPOL пасля скандала? Што незалежны аўдыт фонда адбудзецца згодна з польскім заканадаўствам пасля зменаў у статут. Прызначыць яго Наглядальная рада.

Дзейныя супрацоўнікі прайшлі паліграф, былым выплацяць заробак, як толькі грошы паступяць на рахунак.