Get Mystery Box with random crypto!

Кіроўцу аўтобуса, што перакуліўся ў Тэрэспалі, пагражае да 5 г | Еўрарадыё | Еврорадио

Кіроўцу аўтобуса, што перакуліўся ў Тэрэспалі, пагражае да 5 гадоў. Ён сказаў, што спяшаўся, бо пасажыры скардзіліся на спазненне.

Польская паліцыя прад'явіла 30-гадоваму беларусу абвінавачванне ў тым, што ён па неасцярожнасці стаў прычынай дарожна-транспартнага здарэння. Кіроўца не падладзіў хуткасць пад дарожныя ўмовы – у выніку на павароце аўтобус вынесла на сустрэчную паласу і ў кювет. Мужчына быў цвярозы.

У сваё апраўданне беларус сказаў, што быў упэўнены, што нагоніць спазненне. На яго скардзіліся пасажыры, што ехалі ў Варшаву.

Па польскім заканадаўстве за гэтае здарэнне могуць пакараць пазбаўленнем волі да 5 гадоў. Лёс беларуса будзе вырашаць суд.