Get Mystery Box with random crypto!

Юрый Чыж вярнуў пад сваё кіраўніцтва бізнэс у Расіі. Кампанія | Еўрарадыё | Еврорадио

Юрый Чыж вярнуў пад сваё кіраўніцтва бізнэс у Расіі. Кампанія апошнія тры гады стратная, але за мінулы год паказала выручку $7 млн.

Фірмай «Белаз-Памор'е» валодае сын Юрыя Чыжа Уладзімір, але ў канцы чэрвеня сам беларускі алігарх зарэгістраваў кіроўную кампанію «Парадыгма». Гэта на сто працэнтаў уласнасць Юрыя Чыжа, і гэтая фірма цяпер валодае "Белаз-Памор'е". Пра гэта паведамляе @officelife_media.

«БелАЗ-Памор'е» працуе у Расіі з 2010 года. Яна займаецца тым, што падрыхтоўвае радовішча карысных выкапняў да распрацоўкі.