Get Mystery Box with random crypto!

Падаляк: 'Прыгожын не сышоў у Беларусь у поўным аб'ёме'. Дарад | Еўрарадыё | Еврорадио

Падаляк: "Прыгожын не сышоў у Беларусь у поўным аб'ёме". Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны ацаніў, колькі вагнераўцаў можа прыехаць да нас.

– ПВК Вагнера ў традыцыйным выглядзе спыніць сваё існаванне. Яна пазбаўляецца галоўнага заказчыка і асноўнай крыніцы фінансавання – расійскай дзяржавы. Невялікая частка пяройдзе ў Беларусь у якасці інструктараў для беларускіх спецназаўцаў. Гэта 500-800, максімум тысяча чалавек, якія змогуць прымаць удзел у тых ці іншых аперацыях Беларусі. Але Беларусь не можа быць заказчыкам, гэта бедная дзяржава, а ПВК Вагнера не працуе бясплатна. Ды і ніякіх знешнепалітычных фундаментальных задач у гэтай краіны няма, таму ПВК Вагнера яны не могуць выкарыстоўваць, – кажа Міхаіл Падаляк у інтэрвью @meduza.