Get Mystery Box with random crypto!

Пратэстанцкі пастар на ровары едзе 1000 км уздоўж беларускай м | Еўрарадыё | Еврорадио

Пратэстанцкі пастар на ровары едзе 1000 км уздоўж беларускай мяжы ў падтрымку палітзняволеных. Ён заклікае дапамагчы прынамсі адной канкрэтнай сям'і.

Беларус Тарас Цялькоўскі, пастар пратэстанцкай царквы, сёння вырушыў у 40-гадзіннае падарожжа праз Латвію, Літву і Польшчу ўздоўж заходняй мяжы Беларусі. Ён прысвяціў свой марафон сям'і палітзняволенага, асуджанага на 6 гадоў. Ягоная жонка з дзвума малымі дзецьмі цяпер у Польшчы, і ёй патрэбна фінансавая дапамога.

– Наўрадці хлопец, які едзе на ровары, памяняе лёс людзей, якія цяпер сядзяць у турмах. Але для мяне правільна зараз праяўляць салідарнасць і спачуванне да сваякоў палітзняволеных і да саміх палітзняволеных, – казаў пастар @mostmediaio.