Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі брамнік падпісаў кантракт з клубам НХЛ на $925 тысяч | Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускі брамнік падпісаў кантракт з клубам НХЛ на $925 тысяч у год. Хакеіста абралі на драфце ў 2021 годзе.

Дамову на тры гады з клубам «Філадэльфія Флаерз» падпісаў Аляксей Коласаў. У мінулым сезоне Кантынентальнай хакельнай лігі ён гуляў за мінскае "Дынама".

У гэтым годзе на драфце НХЛ – мерапрыемстве, дзе маладых хакеістаў разбіраюць прэстыжныя клубы, каб у перспектыве ўзяць у склад каманды – абралі ажно шэсць беларускіх хакеістаў. Ім можна пажадаць такога ж поспеху.