Get Mystery Box with random crypto!

Здымак з турэмнага душа памясцілі на арыенціроўку на Аляксандр | Еўрарадыё | Еврорадио

Здымак з турэмнага душа памясцілі на арыенціроўку на Аляксандра Кабанава. Яго аб'явілі ў вышук за "садзейнічанне экстрэмістскай дзейнасці".

Пра гэта блогер і ад нядаўняга часу прэс-сакратар BELPOL напісаў у Фэйсбуку.

– Вось такія фоткі вісяць на стэндзе "Іх шукаюць". Сама фотка была зроблена у душавой турмы Магілёва, для пашпарта. Ну і рожа. Але хоць ведаю, у чым абвінавачваюць, – іранізуе Кабанаў.