Get Mystery Box with random crypto!

Былы прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі стане кардыналам. Ён | Еўрарадыё | Еврорадио

Былы прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі стане кардыналам. Ён нядаўна быў на Будслаўскім фэсце – гэта Клаўдыё Гуджэроцці.

Папа Францішак сёння аб'явіў Кансісторый, на якім прызначыць 21 кардынала. Сярод іх – былы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Гуджэроцці. Акрамя яго кардыналам стане яшчэ адзін былы папскі пасланнік у Беларусі ў 1994-1996 – Агастына Маркета.

Кардыналы звычайна займаюць кіруючыя пасады ў Ватыкане, і найважнейшае – абіраюць новага папу рымскага.