Get Mystery Box with random crypto!

Шаўкат Мірзіёеў застаецца прэзідэнтам Узбекістана. На выбарах, | Еўрарадыё | Еврорадио

Шаўкат Мірзіёеў застаецца прэзідэнтам Узбекістана. На выбарах, якія прайшлі ў нядзелю, ён "набраў" элегантныя 87,05% галасоў.

Мірзіёеву 65 гадоў. Ён кіруе Узбекістанам з канца 2016 года, а да таго 13 гадоў быў прэм'ер-міністрам.

87,05% — гэта нават не яго асабісты рэкорд. У 2016-м узбекскі ЦВК налічыў яму 88,61%.